Навіны банка і прэс-рэлізы
01.06.2021

Санітарная дружына Галаўнога офіса банка — чэмпіён раённых спаборніцтваў

1news010621

На працягу многіх гадоў каманды найбуйнейшага банка краіны прымаюць удзел у спаборніцтвах фарміраванняў грамадзянскай абароны на розных узроўнях.

У гэтым годзе санітарная дружына Галаўнога офіса «Беларусбанка» ў другі раз заваявала чэмпіёнства Маскоўскага раёна сталіцы і «пуцёўку» на гарадскі тур першынства.

 

2news010621

Дарэчы, у 2019 годзе каманда ўжо станавілася пераможцам гарадскіх спаборніцтваў і павінна была прадстаўляць сталіцу на рэспубліканскіх у 2020 годзе. Але па прычыне адмены мерапрыемства з-за пандэміі сваё права на ўдзел у фінале банкаўскія сандружынніцы будуць заваёўваць зноў ужо 11 чэрвеня.

3news010621

— У нашым банку праца па навучанні і падрыхтоўцы санітарных фарміраванняў вядзецца на вельмі высокім арганізацыйным узроўні, — расказвае начальнік аддзела аховы працы і грамадзянскай абароны Дзмітрый Лысікаў. — На спаборніцтвах заўсёды з гонарам сачу за тым, як калегі спрытна спраўляюцца з процівагазамі, упэўнена аказваюць першую медыцынскую дапамогу, дэманструюць выдатныя веды тэорыі і заслужана становяцца лепшымі.

4news010621

Дарэчы, у ходзе спаборніцтваў сандружынніцам (усяго ў мерапрыемстве ўдзельнічала 8 дружын і 40 звёнаў, якія прадстаўляюць арганізацыі і прадпрыемствы Маскоўскага раёна Мінска) давялося прайсці нямала выпрабаванняў: пабываць ва ўмоўных ачагах камбінаванага, хімічнага і бактэрыялагічнага заражэння, папрацаваць у супрацьчумных касцюмах і процівагазах, аказаць дапамогу пацярпелым.

Цяпер каманда будзе ўзмоцнена рыхтавацца да гарадскіх спаборніцтваў, каб дастойна прадставіць свой раён сталіцы.

Аддзел камунікацый

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!