Навіны банка і прэс-рэлізы
21.04.2021

Імгненныя пераводы ў замежнай валюце

З 21 красавіка кліенты нашага банка могуць рабіць імгненныя пераводы паміж карткамі «Беларусбанка» і з картак банка на плацежныя карткі Mastercard, Visa і БЕЛКАРТ любога банка Беларусі або на карты Mastercard і Visa банкаў-нерэзідэнтаў у інфакіёсках, Інтэрнэт-банкінгу, М-банкінгу і на сайце банка не толькі ў беларускіх рублях, але і ў доларах ЗША, еўра або расійскіх рублях.

Аперацыя па пераводзе грошай праводзіцца ў рэжыме рэальнага часу. Атрымальнік пераводу зможа скарыстацца грашыма ўжо праз некалькі секунд.

Ёсць некаторыя асаблівасці пераводаў грошай на картку банка-нерэзідэнта: іх можна пералічыць з любой карткі «Беларусбанка» на карткі Mastercard і Visa (акрамя Венесуэлы, Калумбіі, Ірана, Ірака і Афганістана) у любой з даступных валют, незалежна ад таго, у якой валюце карты адпраўшчыка і атрымальніка пераводу.

Памеры ўзнагароджанняў па пераводзе грашовых сродкаў:

  • з карткі Беларусбанка на картку любога банка Беларусі або банка-нерэзідэнта – 2,5% ад сумы пераводу;
  • паміж карткамі нашага банка – 1,5% ад сумы пераводу;
  • паміж карткамі «Беларусбанка» аднаго кліента – не спаганяецца.

Звярніце ўвагу!

Калі вы ўвядзеце памылкова нумар карткі-атрымальніка, якога не існуе, перавод не пройдзе і сума пераводу не будзе спісана з рахунку карткі. Уважліва правярайце ўведзеныя рэквізіты карты атрымальніка пераводу. Адмяніць перавод немагчыма.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.