У рамках Тыдня фінансавай граматнасці ва ўсіх абласных цэнтрах і горадзе Мінску пад эгідай Клуба інтэлектуальных гульняў ААТ «ААБ Беларусбанк» «Плацінавая Сава» (праводзіцца сумесна з Арганізацыяй па вытворчым прынцыпе банка РГА «Белая Русь») прайшлі інтэлектуальныя гульні «Беражы сябе і свае грошы». У іх прынялі ўдзел больш за 500 навучэнцаў.
У сталіцы турнір прайшоў у Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі. Мерапрыемства адкрывала намеснік старшыні праўлення банка Святлана Кажэкіна. Яна адзначыла, што «Беларусбанк» заўсёды быў і будзе зацікаўлены ў павышэнні ўзроўню маладога пакалення ў галіне фінансаў і бізнесу.
Мерапрыемства арганізавана з захаваннем усіх неабходных прафілактычных мер. Усяго ў гульні прынялі ўдзел 36 каманд па шэсць чалавек у кожнай. Барацьба паміж імі разгарэлася нежартоўная. Каб атрымаць першынства і справіцца з заданнямі, трэба было падключыць логіку і кемлівасць, не пабаяцца рызыкаваць і быць гатовым да нечаканых, але цікавых задач.
Месцы на п’едэстале размеркаваліся наступным чынам: першае дасталося ДУА «Гімназія № 30 г. Мінска імя Героя Савецкага Саюза Б.С. Акрэсціна»;
другое — ДУА «Ліцэй № 2 г. Мінска»;
трэцяе — ДУА «Гімназія № 25 г. Мінска».
У якасці прыза навучэнцы гэтых навучальных устаноў атрымалі капілкі, памятныя сярэбраныя і медна-нікелевыя манеты.
Даведка*
Global Money Week — штогадовае глабальнае свята, якое ўключае ў сябе мясцовыя і рэгіянальныя акцыі і мерапрыемствы, мэта якіх — натхніць дзяцей і моладзь даведвацца больш пра грошы і зберажэнні, аб тым, як навучыцца зарабляць.
Аддзел камунікацый