Навіны банка і прэс-рэлізы
17.03.2021

Расказваем і паказваем на лічбах пра інтарэс кліентаў да новых крэдытаў

У лютым бягучага года банк прапанаваў сваім кліентам новы прадукт – крэдыт «Іпатэка Экспрэс» на куплю жылых памяшканняў. Ён прадастаўляецца толькі пад заклад набываемага жылля тэрмінам да 20 гадоў, з улікам нормаў Указа № 130 "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні".

Крэдыт на нерухомасць толькі пад заклад (іпатэку) набываемага жылля, па сутнасці, эксклюзіўная прапанова на рынку фінансавых паслуг. Не апошні аргумент на карысць навінкі і зручнасць прапануемага сэрвісу, бо банк прымае рашэнне па заяўцы на крэдыт не пазней за наступны працоўны дзень пасля рэгістрацыі заявы.

«Навіна пра новы крэдыт стала адной з самых абмяркоўваемых у сетцы інтэрнэт, – гаворыць намеснік старшыні праўлення Святлана  Кажэкіна, – пры гэтым некаторымі экспертамі не хаваліся сумненні ў запатрабаванасці і даступнасці такога прадукту».

Тым не менш, крэдыт сур’ёзна зацікавіў спажыўца: каля 360 заявак на суму больш за 13,5 мільёнаў рублёў – такі вынік тыражыравання новага крэдыту крыху болей, чым за адзін месяц. Пры гэтым, «Іпатэка Экспрэс» стаў папулярным не толькі ў сталіцы, але і ў абласных цэнтрах: так, разам з горадам Мінскам актыўна карыстаюцца прадуктам жыхары Брэсцкай і Віцебскай вобласці.

Святлана Кажэкіна падкрэсліла, што сярэднестатыстычны партрэт крэдытаатрымальніка не абмяжоўваецца толькі праграмістам ці прадстаўніком бізнесу, але ўключае ў сябе і работнікаў сферы вытворчасці, абслугоўвання, простых спецыялістаў, з даходам, які адпавядае сярэдняй зарплаце ў краіне – каля 1200 рублёў.

Для «Беларусбанка» крэдытаванне нерухомасці заўсёды было адным з прыярытэтных напрамкаў. Разам з камерцыйным крэдытаваннем банк актыўна ўдзельнічае ў рэалізацыі дзяржаўнай праграмы будаўніцтва жылля, ажыццяўляючы льготнае крэдытаванне грамадзян у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №13, і прадастаўляе крэдыты з адрасным субсідзіраваннем у рамках Указа № 240.

Таксама даказаў сваю запатрабаванасць новы крэдыт на спажывецкія патрэбы ў рамках крэдытнага канструктара тэрмінам да 5 гадоў пад 25% гадавых (24% - пры падачы заяўкі праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання), выдачу якога банк ажыццяўляе з 1 сакавіка бягучага года. На сённяшні дзень па крэдыт звярнуліся амаль 5 500 чалавек, заключана крэдытных дагавораў на суму каля 7 мільёнаў рублёў. Пры гэтым больш за 60% заявак на крэдыт пададзена праз каналы дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання (веб-сайт банка, М-банкінг, Кантакт-цэнтр, Інфакіёск, Інтэрнэт-банкінг), перавагай якіх з’яўляецца не толькі паніжаная працэнтная стаўка, але і магчымасць заключыць дагавор і атрымаць крэдыт без наведвання банка.

Акрамя таго, з 01.03.2021 банк прадастаўляе кліентам магчымасць скарыстацца крэдытам «Партнёр-Online» для набыцця тавараў і паслуг у арганізацый-партнёраў банка. На сённяшні дзень партнёрамі банка з’яўляюцца больш за 6 000 арганізацый гандлю (сэрвісу) па ўсёй краіне.  Гэты крэдыт можна аформіць тэрмінам на 6, 9 або 12  месяцаў. Пры гэтым, у залежнасці ад тэрміну крэдытавання, стаўка па крэдыце складзе ад 4% да 11% гадавых. Спрошчаная працэдура атрымання крэдыту анлайн і максімальна хуткі разгляд заяўкі дазволяць у найкарацейшы тэрмін ператварыць вашы планы ў жыццё!