Навіны банка і прэс-рэлізы
09.03.2021

За год выпушчана больш за 80 000 картак у рамках Клуба «Лэдзі»

Год назад спецыяльна для жаночай аўдыторыі «Беларусбанк» распрацаваў новы комплексны прадукт – Клуб «Лэдзі», галоўная мэта якога аб’яднасць жаночую аўдыторыю з абсалютна рознымі інтарэсамі і прадаставіць ім універсальны фінансавы прадукт.

Візітная картка Клуба – гэта сама плацежная картка Visa Gold. Картка афармляецца на 3 гады ў адной з чатырох валют (BYN, USD, EUR, RUB). Картка мае незвычайны вертыкальны дызайн з эфектам галаграмы. Такой карткай прыемна не толькі аплачваць тавары, але і проста лішні раз дастаць з уласнага кашалька.  

На сённяшні дзень больш за 80 000 лэдзі сталі яе ўладальніцамі.

Удзельніцам Клуба прадастаўлены наступныя спецыяльныя прапановы:

  • кругласутачная інфармацыйная падтрымка i-Concierge;
  • аказанне аўтадапамогі на дарогах краіны;
  • мані-бэк да 12% у партнёраў банка, мані-бэк 0,5% на ўсе пакупкі, здзейсненыя за мяжой;
  • бясплатныя грашовыя пераводы на клубныя прадукты банка, карту растэрміноўкі «Магніт», картку БЕЛКАРТ «Карта навучэнца»;
  • скідка 15% на добраахвотнае страхаванне і многае іншае.

Якія ж яшчэ выгады і перавагі дае сваёй уладальніцы картка Visa Gold Клуб "Лэдзі" глядзіце далей у сюжэце «Раніца з Беларусбанкам».

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!