Сэрвіс i-Concierge «i-Lady» (для картак, выдадзеных кліентам да 31.08.2021)

Персанальны памочнік, які прадастаўляе кліенту трымальніку карты Клуба «Лэдзі» эксклюзіўную дапамогу па любым пытанні ў любой кропцы свету, падбор вычарпальнай інфармацыі з браніраваннем і аплатай неабходнай яму паслугі і падтрымкі пры ажыццяўленні самых смелых ідэй.

Перавагі:

24-hours-icon
24/7
globus-icon
Падтрымка ў любой кропцы свету
clock-icon
Аператыўнасць
partners-icon
Шырокая партнёрская сетка

 

Пералік тэматык інфармацыйнай падтрымкі, якія ўваходзяць у сэрвіс
i-Concierge «i-Lady»:

Дапамога ў падарожжы

  • браніраванне білетаў на любы від транспарту;
  • падбор атэляў для адпачынку з дзецьмі;
  • браніраванне нумароў у атэлях, апартаментаў;
  • анлайн-рэгістрацыя на авіярэйсы;
  • падтрымка пры страце або крадзяжы дакументаў і каштоўнасцей;
  • пошук арэнднага аўтамабіля, дзіцячых калясак і веласіпедаў;
  • падбор аквапаркаў, паркаў і іншых забаў для дзяцей;
  • экстраная сувязь з неадкладнымі службамі;
  • інфармацыя аб турах

Інфармацыйная падтрымка

  • інфармацыя аб вакцынацыях для дарослых і дзяцей;
  • інфармацыя аб візах, краінах / рэгіёнах;
  • правілы для выканання асабістай бяспекі і захавання здароўя ў любой кропцы свету;
  • інфармаванне аб курсах валют;
  • інфармацыя пра надвор’е;
  • актуальны спіс акцый і спецыяльных прапаноў устаноў, забаўляльных і гандлёвых аб’ектаў;
  • дапамога ў пошуку і падборы асабістага стыліста, візажыста і іміджмейкера;
  • дапамога ў заказе дастаўкі элементаў гардэробу і аксэсуараў на дом;
  • дапамога ў пошуку эксклюзіўных ювелірных упрыгожванняў і антыкварыяту;
  • дапамога ў пошуку эксклюзіўных і рэдкіх мадэляў цацак, калекцыйных выданняў

Арганізацыя вольнага часу

  • інфармацыя аб рэстаранах, барах, клубах (у тым ліку ўстановы для наведвання з дзецьмі);
  • афіша кінатэатраў / тэатраў і купля білетаў;
  • актуальная інфармацыя аб культурных і спартыўных падзеях;
  • браніраванне білетаў / месцаў / столікаў;
  • дапамога ў падборы event-агенцтваў для арганізацыі вечарыны ў любым месцы, у тым ліку дзіцячай;
  • падбор лепшых кулінарных курсаў і сямейных кулінарных майстар-класаў;
  • падбор звестак аб салонах прыгажосці і SPA-цэнтрах, фітнес-клубах, санаторна-аздараўленчых курортах

Бізнес паслугі

  • арганізацыя кур’ерскай дастаўкі дакументаў;
  • садзеянне ў пісьмовым і вусным перакладзе дакументаў;
  • падбор канферэнц-залаў для правядзення сустрэч;
  • перадача тэрміновых паведамленняў

Дапамога па дому

  • арганізацыя дапамогі электрыка, водаправодчыка, слесара;
  • падбор клінінгавых службаў, хімчыстак, рамонту адзення;
  • актуальная інфармацыя аб наяўнасці неабходных Вам тавараў;
  • дапамога ў заказе неабходных Вам тавараў з замежных краін;
  • заказ і дастаўка прадуктаў харчавання і агульнага карыстання;
  • падбор аптымальнай бытавой тэхнікі і кухонных прылад;
  • дапамога ў падборы няні, рэпетытара, дамашняга повара;
  • падбор курсаў, развівальных гурткоў, месцаў для дзіцячага адпачынку;
  • падбор дызайнераў для афармлення інтэр’еру (у тым ліку дзіцячых пакояў);
  • пошук і дапамога ў набыцці і дастаўцы кветак / падарункаў, арганізацыя выезду аніматараў

Медыцынская і страхавая падтрымка

  • запіс на прыём да ўрача;
  • арганізацыя візіту хуткай медыцынскай брыгады;
  • заказ і дастаўка лекавых сродкаў на дом;
  • актуальная інфармацыя аб наяўнасці лекавых сродкаў у аптэках Вашага горада;
  • інфармацыйная падтрымка ў афармленні медыцынскіх дакументаў і даведак;
  • садзеянне ў камунікацыі са страхавой кампаніяй

Догляд за хатнімі жывёламі

  • інфармацыя аб ветэрынарных клініках і аптэках, заамагазінах і таварах для жывёл;
  • прадастаўленне інфармацыі аб мытных правілах і садзеянне ў падрыхтоўцы Вашых хатніх жывёл да пераезду/ пералёту ў іншыя краіны;
  • арганізацыя выезду на дом ветэрынара або грумера.

Як скарыстацца сэрвісам i-Concierge «i-Lady»:

  1. Аформіць картку Visa Gold у рамках Клуба «Лэдзі»
  2. Атрымаць паведамленне на тэлефон аб актывацыі пакета паслуг «Аўталэдзі i-concierge»
  3. Выбраць зручны спосаб камунікацый з кампаніяй:

3.1 Для зручнага выкарыстання сэрвісу i-Concierge «i-Lady» рэкамендуецца ўстанавіць мабільны дадатак «i-Concierge»

Дапаможнік па выкарыстанні мабільнага дадатку «i-Concierge»

  • Зарэгістравацца ў гэтым мабільным дадатку
  • Выбраць неабходную паслугу (накіраваць запыт на абслугоўванне).

3.2 Патэлефанаваць на нумар + 37544 5030303, або напісаць у любым з мэсэнджараў (Viber, Telegram, WhatsApp) на пазначаны нумар тэлефона.