Навіны банка і прэс-рэлізы
16.02.2021

Вебінары для карпаратыўных кліентаў

Навучанне ва ўмовах COVID-19.

Беларусбанк запусціў новы навучальны анлайн-праект для карпартыўных кліентаў.

У рамках гэтага праекту мы праводзім анлайн-семінары, запрашаем на іх экспертаў у розных галінах, а таксама бізнесменаў для абмеркавання самых актуальных пытанняў.

 У снежні і студзені прайшлі вебінары на тэмы анлайн-продажу, пашырэння брэнду ў анлайн, асноўных змяненняў у Падатковым кодэксе ў 2021 годзе, успрыняцця беларускім бізнесам бягучай эканамічнай сітуацыі  і інш. Інфармацыя аб правядзенні вебінараў напярэдадні размяшчаецца ў афіцыйных акаўнтах банка ў сацыяльных сетках, а таксама накіроўваецца на электронную пошту кліентаў.

Тэмы для чарговага вебінару кліенты могуць прапанаваць у нашым новым сэрвісе «Кіраванне якасцю абслугоўвання» на сайце банка. Акрамя гэтага, у рамках сэрвісу можна ацаніць прадукты і паслугі, работу нашых спецыялістаў, напісаць свае водгукі, а таксама падзяліцца сваімі ідэямі па тым ці іншым пытанні.

Самыя цікавыя і актуальныя заўвагі з вебінараў публікуюцца ў акаўнтах нашага банка для прадпрымальнікаў у Instagram і Facebook — @business.asb. Таксама там ёсць уся новая і карысная інфармацыя аб новых прадуктах нашага банка для карпаратыўных кліентаў, тэндэнцыях на рынку, а таксама гісторыі беларускіх прадпрымальнікаў.