Навіны банка і прэс-рэлізы
01.02.2021

Свежыя навіны для крэдытаатрымальнікаў!

«Беларусбанк» пачынае люты з важнай навіны для нашых кліентаў, і ў першую чаргу для тых, хто запланаваў у 2021 годзе вырашэнне свайго жыллёвага пытання.

Прадстаўляем новы прадукт – крэдыт «Іпатэка Экспрэс».

Крэдыт прадастаўляецца на куплю жылых памяшканняў у памеры да 100% кошту набываемага жылля, тэрмінам да 20 гадоў. Банк прымае рашэнне па заяўцы на крэдыт не пазней за наступны працоўны дзень пасля рэгістрацыі заявы-анкеты. Пагашэнне асноўнага доўгу па крэдыце пачынаецца з наступнага месяца пасля прадастаўлення крэдыту (часткі крэдыту), а пагашэнне працэнтаў ажыццяўляецца за фактычны час карыстання.

Працэнтная стаўка па крэдыце складае 21% (стаўка рэфінансавання Нацыянальнага банка РБ, павялічаная на 13,25 п.п.).

І галоўнае, крэдыт прадастаўляецца толькі пад заклад (іпатэку) набываемага жылога памяшкання, не абцяжаранага правамі трэціх асоб і арыштамі, з улікам норм Указа № 130 "Аб іпатэчным жыллёвым крэдытаванні".

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр на нумар 147.

Жадаецце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.