Паважаныя кліенты!
«Беларусбанк» віншуе вас з Новым годам і Нараджэннем Хрыстовым і ў гонар святаў запускае спецыяльную прапанову.
З 1 студзеня па 31 сакавіка 2021 года кліенты, якія заключылі дагавор страхавання «З клопатам пра дзяцей» у аддзяленнях банка, атрымліваюць зніжку да 15% і бонус — страхаванне плацежнай карты, аформленай на імя дзіцяці, на страхавую суму 680 беларускіх рублёў. Страхаванне плацежнай карты ўжо ўключана ва ўмовы дагавору.
У аддзяленнях банка пакет «З клопатам пра дяцей» са зніжкай і дадатковым бонусам можна аформіць на страхавыя сумы 3000, 5000, 7000 і 10 000 беларускіх рублёў.
Страхавая абарона, BYN |
3000 |
5000 |
7000 |
10000 |
Страхавы ўзнос, BYN |
28,5 |
46,5 |
64,5 |
91,5 |
Страхавы ўзнос на перыяд правядзення акцыі |
24,3 |
39,5 |
54,7 |
77,5 |
Акцыя не распаўсюджваецца на страхоўкі, аформленыя анлайн. Варыянты кошту страхоўкі ў анлайн-сэрвісах банка застаюцца нязменнымі: 1000, 2000, 3000 і 5000 беларускіх рублёў.
Страхоўка «З клопатам пра дзяцей» забяспечвае фінансавую абарону ў непрадбачных сітуацыях, звязаных са здароўем, у тым ліку ў выпадку захворвання на інфекцыю, выкліканую каранавірусам COVID-19. Таксама страхавымі выпадкамі з’яўляюцца апёк, абмарожанне, атручванне, траўмы пад час заняткаў спортам і іншыя няшчасныя выпадкі.
Падрабязней з умовамі праграмы страхавання «З клопатам пра дзяцей» можна азнаёміцца тут .
Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.
Аддзел камунікацый