Навіны банка і прэс-рэлізы
14.12.2020

«Беларусбанк» прапануе кліентам новы комплексны прадукт «Дзіцячы»

«Беларусбанк» запусціў комплексны прадукт «Дзіцячы», які ўключае ў сябе ўклад, плацежную картку і страхоўку.

Тэрміновы безадзыўны банкаўскі ўклад «Дзіцячы» прымаецца на імя непаўналетняга ва ўзросце да 16 гадоў ад асоб незалежна ад сваяцкіх адносін або ва ўстаноўленых заканадаўствам выпадках ад самога непаўналетняга. Дэпазіт адкрываецца на тэрмін 3, 4 або 5 гадоў у беларускіх рублях, доларах ЗШАеўра і расійскіх рублях.

Пасля адкрыцця ўкладу ў перыяд да дня наступлення тэрміну яго вяртання могуць быць прадастаўлены наступныя прадукты і паслугі:

  • афармленне банкаўскіх плацежных картак (у рамках комплекснага абслугоўвання);
  • афармленне дагавору добраахвотнага страхавання ад няшчасных выпадкаў па праграме «З клопатам пра дзяцей» на карысць непаўналетняга са спагнаннем страхавой прэміі са скідкай.

Дадатковую інфармацыю аб умовах комплекснага прадукту «Дзіцячы» можка атрымаць у Кантакт-цэнтры па тэлефоне 147 і ў аддзяленнях нашага банка.

Жадаеце даведвацца пра нашы навіны першымі? Падпісвайцеся на наш тэлеграм-канал.