Навіны банка і прэс-рэлізы
01.12.2020

Часопіс Global Finance назваў «Беларусбанк» лепшым банкам Беларусі па валютна-абменных аперацыях на 2020 год

Выданне Global Finance абвясціла пераможцаў 21-ай штогадовай прэміі «Лепшыя ў свеце фінансавыя ўстановы па ажыццяўленні валютна-абменных аперацый». Па выніках строгага адбору «Беларусбанк» быў выбраны лепшай фінансавай установай у Беларусі па валютна-абменных аперацыях на 2020 год.

Крытэрыі выбару пераможцаў прэміі пастаўшчыкоў замежнай валюты ўключалі аб’ём транзакцый, долю рынка, аб’ём глабальнага ахопу, абслугоўванне кліентаў, канкурэнтнае цэнаўтварэнне і інавацыйныя тэхналогіі.

Прызнанне «Беларусбанка» лідарам па валютна-абменных аперацыях сярод банкаў і іншых фінансавых устаноў Беларусі – яшчэ адзін доказ стабільнасці найбуйнейшага банка і яго ўстойлівай пазіцыі на эканамічнай прасторы Рэспублікі Беларусь.

Даведка:

Часопіс Global Finance, заснаваны ў 1987 годзе, мае тыраж у 50 тысяч экзэмпляраў і распаўсюджваецца ў 191 краіне свету.

Global Finance рэгулярна выбірае лепшыя  банкі і іншых пастаўшчыкоў фінансавых паслуг. Узнагароды Global Finance, якія прысуджаюцца банкам і іншым пастаўшчыкам фінансавых паслуг, сталі надзейным стандартам якасці і перадавога вопыту для сусветнай фінансавай супольнасці.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!