Навіны банка і прэс-рэлізы
16.11.2020

У Беларусі пачаў працаваць першы легальны сэрвіс па абмене крыптавалют

З 13-га лістапада «Беларусбанк» прадастаўляе магчымасць трымальнікам плацежных карт Visa папаўняць кашалькі, з мэтай далейшай пакупкі і продажу криптовалюты.

 

Некалькі гадоў таму банк анансаваў праграму па лічбавай трансфармацыі. Адной з частак гэтай праграмы быў запуск сэрвісу па абмене крыптавалют.

Восенню 2018 года Беларусбанк стаў партнёрам кампаніі WhiteBird, якая аказвае паслугі па абмене крыптавалют у прававым полі Дэкрэта №8 «АБ развіцці лічбавай эканомікі». Сёння гэта кампанія — першы і адзіны легальны аператар абмену крыптавалют у краінах СНД, а таксама ў Грузіі і Украіне.

Пакуль што ажыццяўляць абмен могуць грамадзяне Беларусі і Расіі. У перспектыве плануецца пашырыць спіс краін, грамадзяне якіх змогуць ажыццяўляць абмен крыптавалют на беларускія і расійскія рублі, долары ЗША, еўра.

— Мы не збіраемся на гэтым спыняцца, — адзначыў начальнік упраўлення лічбавай трансфармацыі банка Віктар Бязрукаў. — У найбліжэйшы час анансуем яшчэ адзін праект у крыптаіндустрыі.

У планах развіцця сумеснага праекта whitebird.io і Беларусбанка — пашырэнне  колькасці крыптавалют, даступных да абмену, а таксама прадастаўленне шэрагу дадатковых сэрвісаў на стыку традыцыйнай эканомікі і інавацыйных фінансавых тэхналогій

 Аддзел камунікацый

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!