Беларусбанк абвяшчае аб запуску акцыі для карпаратыўных кліентаў «Удалы момант».
Кліентам, якія адкрыюць у нашым банку рахунак і падключаць пакет паслуг, мы прапануем зарплатны праект і будзем на працягу 6 месяцаў кожнае залічэнне зарплаты і іншых выплат ажыццяўляць за 1 рубель. Пакеты, якія можна падключыць у рамках акцыі: «Развіццё», «Базіс», «Лёгкі», «Перспектыўны», «Гандлёвы», «Актыўны», «Лідар», «Капітал».
Акцыя «Удалы момант» дзейнічае з 2 лістапада гэтага года па 28 лютага 2021-га.