Навіны банка і прэс-рэлізы
01.09.2020

«Стоп-COVID» — новая страхавая праграма

Беларусбанк для сваіх кліентаў прапанаваў новую страхавую праграму «Стоп-COVID», а таксама абноўленыя праграмы добраахвотнага страхавання медыцынскіх выдаткаў з больш шырокім напаўненнем. Таксама ў кліентаў з’явілася магчымасць сачыць за сваёй праграмай і запісвацца да ўрача праз мабільны дадатак.

image002

Цяпер сачыць за сваёй праграмай і запісвацца на прыём да ўрача, глядзець водгукі пацыентаў пра ўрачоў, шукаць цэны на лекі можна ў мабільным дадатку «Айбаліт».

Да таго ж зняты абмежаванні па пераліку медыцынскіх паслуг у рамках дзеючых страхавых праграм з адначасовым нязначным павелічэннем іх кошту. У прыватнасці, з’явілася магчымасць звароту па медыцынскую дапамогу не толькі ў выпадку раптоўнага пагаршэння здароўя, але і ў выпадку абвастрэння хранічных захворванняў і іншых выпадках па паказаннях урача.

Новая страхавая праграма «Стоп-COVID» дазволіць не толькі арганізаваць першасную кансультацыю ўрача пры першых сімптомах каранавіруса, але і прайсці рэабілітацыйнае лячэнне. Кошт такой страхоўкі складае 70 рублёў, тэрмін страхавання — 1 год, сума пакрыцця— 1 142,80 рублёў.

Афармленне дагавору добраахвотнага медыцынскага страхавання займае некалькі мінут, для гэтага неабходны толькі пашпарт або іншы дакумент, які сведчыць асобу. А пасля аплаты страхавога ўзносу магчыма вяртанне падаходнага падатку.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!