Навіны банка і прэс-рэлізы
18.08.2020

Плацяжы па QR-кодзе: як разлічвацца бяспечна

Плацяжы па QR-кодзе – хуткі, зручны і сучасны спосаб ажыццяўляць пакупкі і разлічвацца за паслугі. Зламыснікі не маглі абыйсці сваёй ўвагай такі прывабны сэрвіс і ўжо прыдумалі, як на ім нажыцца. У Расіі зарэгістраваны выпадкі, калі аферысты падмянялі сапраўдны QR-код на свой уласны, што давала ім магмычасць красці грошы з рахункаў ахвяр.

Махляры працавалі па нескладанай схеме, распаўсюджваючы рэкламныя флаеры і інфармацыйныя сцікеры з падменнымі QR-кодамі на вуліцы, у аб’ектах гандлю і ўстановах харчавання. Напрыклад, атрымліваючы быццам бы лістоўку магазіна з прывабнай акцыйнай прапановай і абяцаннем добрай зніжкі, пакупнік, які нічога не падазраваў, сканіраваў QR-код і такім чынам дазваляў злачынцам завалодаць сваімі грашыма. Ад падобных дзеянняў пацярпелі і наведвальнікі адной з расійскіх устаноў, у якой вырашылі зрабіць прасцей працэс аплаты замовы, змясціўшы QR-код прама на меню. Зламыснікі наклеілі зверху сцікер з падменным QR-кодам і проста прымалі плацяжы кліентаў установы.

Небяспека гэтага віду махлярства складаецца ў тым , што чалавек часцей за ўсё не можа аператыўна вызначыць, ці сапраўдны перад ім QR-код. Ускладняе сітуацыю і тая акалічнасць, што для ўсыплення пільнасці пацярпелага спісанне сродкаў можа адбыцца не адразу, а праз нейкі час. Калі ахвяра актыўна карыстаецца функцыяй аплаты па QR-кодзе, ёсць усе шансы, што яна нават не зразумее, дзе і калі магла сутыкнуцца з падменным QR-кодам.

Паважаныя кліенты! Не дайце сябе падмануць. Каб абараніць сябе, выконвайце простыя рэкамендацыі:

  • пераправярайце найменне арганізацыі гандлю і сэрвісу, а таксама суму плацяжу, які праводзіцца з QR-кодам;
  • пераканайцеся, што ў арганізацыі гандлю і сэрвісу ёсць спецыяльная наклейка аб магчымасці аплаты па QR-кодзе (азнаёміцца з яе знешнім выглядам можна па спасылцы);
  • крытычна ацэньвайце сайты, якія просяць пакінуць асабістыя або плацежныя даныя;
  • загружайце дадаткі толькі з афіцыйных магазінаў;
  • своечасова абнаўляйце аперацыйную сістэму свайго смартфона;
  • па магчымасці выкарыстоўвайце QR-код-антывірус – спецыяльную праграму для смартфона, якая перад сканіраваннем правярае код на наяўнасць шкоднага змесціва і папярэджвае карыстальніка аб магчымай небяспецы;
  • не спяшайцеся праводзіць аплату, паверыўшы прывабным рэкламным абяцанням, пераправярайце інфармацыю пра акцыі і зніжкі магазінаў.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!