Навіны банка і прэс-рэлізы
28.07.2020

«Беларусбанк» прыцягнуў сіндыкаваны крэдыт на суму 60 млн еўра

27 ліпеня 2020 года ААТ «ААБ Беларусбанк» прыцягнула сіндыкаваны крэдыт на агульную суму 60 млн еўра. Бягучы праект з’яўляецца 16 міжнароднай здзелкай банка на рынку сіндыкаванага пазычання з моманту дэбюту, які адбыўся ў 2006 годзе.

Сродкі бягучага сіндыкаванага крэдыту прадастаўляюцца траншамі на тэрмін да 1,5 гадоў на агульнакарпаратыўныя мэты і фінансаванне гандлёвых кантрактаў кліентаў банка. Арганізатарамі здзелкі выступілі 9 замежных фінансавых інстытутаў, тры з якіх упершыню прынялі ўдзел у такога кшталту здзелках Банка.

Упаўнаважаныя вядучыя арганізатары: АТ «АЛЬФА-БАНК» (у т.л. у ролі Крэдытнага кіраўніка), ПАТ «ТРАНСКАПІТАЛБАНК», ПАТ «Саўкамбанк», кампанія BCS Prime Brokerage Limited;

Вядучыя арганізатары: АТ «Банк Інтэза», ПАТ РАСБАНК, АТ «Altyn Bank» (Даччыны банк China CITIC Bank Corporation Limited);

Арганізатары: АТ «Народны ашчадны банк Казахстана» і ААТ «Міжнародны Банк Азербайджана».

«Кожная здзелка на рынку сіндыкаванага крэдытавання была ўнікальнай для нашага банка. Дадзеная не стала выключэннем. Асабліва ў цяперашняй сітуацыі высокай валацільнасці на звнешніх рынках, выкліканай каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, а таксама ва ўмовах выдаленага рэжыму працы. Мы ўдзячны нашым банкам-партнёрам за аказаную падтрымку і плённае супрацоўніцтва», – адзначыў першы намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка.

У рамках рэалізацыі стратэгіі банка здзелка таксама дазволіла пашырыць геаграфію крэдытораў на рынку сіндыкаванага крэдытавання. У склад банкаў-удзельнікаў увайшлі прадстаўнікі з Расіі, Казахстана, Азербайджана, Вялікабрытаніі, а таксама даччыныя фінансавыя інстытуты адной з найбуйнейшых фінансавых груп у Еўропе Societe Generale  і італьянскай банкаўскай групы Intesa Sanpaolo.

Як адзначылі арганізатары здзелкі, у міжнародных фінансавых колах ААТ «ААБ Беларусбанк» – нумар адзін на фінансавым рынку Беларусі, банк, які зарэкамендаваў сябе як надзейны дзелавы партнёр з паслядоўнай бізнес-стратэгіяй.