Навіны банка і прэс-рэлізы
24.07.2020

«Беларусбанк» пашырыў магчымасці па дыстанцыйным дэпазітарным абслугоўванні фізічных асоб

Найбуйнейшы дэпазітарый краіны «Беларусбанк» прадаставіў рознічным кліентам новыя магчымасці атрымання дэпазітарных паслуг у дыстанцыйным рэжыме: у сістэме «Інтэрнэт-банкінг» уведзены сэрвіс афармлення запытаў на атрыманне выпіскі па рахунку «дэпа» і даведкі аб атрыманых кліентам даходах па каштоўных паперах.

Цяпер для атрымання афіцыйных дакументаў дэпызітарыя ў дачыненні каштоўных папер не патрабуецца наведванне банка. На падставе электроннага запыту дэпазітарый банка аформіць іх на папяровым носьбіце і накіруе дакументы заказным пісьмом на пазначаны кліентам адрас.

Укараненне гэтай тэхналогіі з’яўляецца яшчэ адным крокам цыфравізацыі дзейнасці банка па аказанні паслуг на рынку каштоўных папер – кліентам ужо даступна магчымасць у рэжыме анлайн набываць аблігацыі банка і асобных карпаратыўных эмітэнтаў, а таксама адкрываць рахунак «дэпа» і сачыць за яго станам.

З падрабязнай інфармацыяй аб умовах аказання фізічным асобам дэпазітарных паслуг можна азнаёміцца тут.

 

Аддзел камунікацый

 

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!