Навіны банка і прэс-рэлізы
22.07.2020

Сэрвіс па аплаце праезду TIX цяпер даступны ў трамваях Мінска

Купіць білет для праезду праз тэлефон у дадатку TIX і пагасіць там жа сёння можна ў трамваях сталіцы. Сэрвіс рэалізаваў Беларусбанк сумесна з кампаніяй СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ і Мінсктрансам на падставе вопыту найбуйнейшых гарадоў свету.

1

Як адзначыў намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Дзмітрый Грышчанкоў, з мая зручны спосаб аплаты праезду з дапамогай смартфона даступны пасажырам сталічных аўтобусаў №100 і №1. За гэты час жыхары і госці Мінска набылі ўжо больш за 11 000 білетаў. Па яго словах, галоўныя перавагі сучаснай тэхналогіі — надзейнасць аплаты і гарантаванае спісанне сумы пры націску за 1 паездку. Аперацыя не адкладваецца і праводзіцца ў рэальным часе.

2

«Мы разумеем, што гэты сэрвіс ужо запатрабаваны нашымі гаражанамі. Стаіць задача, каб да 1 верасня гэта сістэма пачала працаваць на ўсім наземным грамадскім транспарце Мінска, а гэта на сённяшні дзень 2 500 адзінак тэхнікі», - падкрэсліў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч.

3

Новы сэрвіс TIX быў запушчаны ў 2018 годзе ў Брэсце. Пра інтарэс да навінкі гавораць лічбы. За гэты час у грамадскім транспарце абласнога цэнтра з дапамогай смартфона было набыта больш за 300 000 білетаў.

Нагадваем, як працуе сэрвіс. Пасажыру неабходна спампаваць у GooglePlay або AppStore дадатак «TIX» і прывязаць сваю банкаўскую карту, выпушчаную любым банкам свету (Visa, Mastercard, БЕЛКАРТ).  Дадатак працуе на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах. У будучым у кліентаў Беларусбанка з’явіцца яшчэ адна магчымасць правядзення плацяжу — аплата праезду праз мібільны банкаўскі дадатак «М-банкінг».

4

Аплаціць і пагасіць білет можна прама на прыпынку, калі патрэбны транспарт яшчэ толькі пад’язджае. У дадатку адлюструецца нумар трамвая і прапанова здзейсніць аплату. Акрамя таго, у TIX можна набыць білет, а затым, апынуўшыся ў салоне транспартнага сродку, выбраць кнопку «аплаціць» насупраць патрэбнага нумару трамвая. Праз адзін акаўнт можна будзе аплаціць праезд адразу для некалькіх чалавек або за багаж.

5

Акрамя аплаты праезду праз дадатак, сэрвіс TIX дазваляе ажыццяўляць маніторынг работы грамадскага транспарту праз аналіз пасажырскіх патокаў, вылічваць нагрузку на маршрутах, скараціць выдаткі, звязаныя з вырабам і абарачэннем білетнай прадукцыі.

Аддзел камунікацый