Навіны банка і прэс-рэлізы
16.07.2020

У банку прайшла сустрэча даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты РБ Вадзіма Баравіка з працоўным калектывам

У галаўным офісе найбуйнейшага банка краіны адбылася сустрэча Вадзіма Баравіка, даверанай асобы кандыдата ў Прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі, з працоўным калектывам фінансавай установы. Вадзім Баравік з’яўляецца старшынёй Наглядальнага савета Беларускага камітэта маладзёжных арганізацый. У мерапрыемстве таксама прыняла ўдзел Старшыня адміністрацыі Маскоўскага раёна горада Мінска Таццяна Калядка.

doverennoe-lico-kandidata-v-prezidenty

У рамках сустрэчы з калектывам Вадзім Баравік вылучыў ключавыя тэмы, якія за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў дазволілі пабудаваць суверэнную незалежную дзяржаву. Па яго словах, ад таго, як прагаласуе кожны грамадзянін краіны, залежыць будучыня кожнага з нас. Вадзім Баравік асабліва адзначыў той факт, што ў Беларусі сёння мір і парадак. Акрамя таго, на думку даверанай асобы, эфектыўны і паспяховы нацыянальны бізнес - залог росквіту нашай краіны. І ўмовы для вядзення прадпрымальніцкай дзейнасці ў Беларусі даволі прымальныя, падатковая нагрузка суадносная з развітымі эканомікамі, канстатаваў спікер.

Вадзім Баравік таксама адказаў на хвалюючыя пытанні працоўнага калектыву. Тэмы агучваліся самыя розныя. Ад перспектыў развіцця двухбаковых адносін Беларусі і Расіі да ўплыву паліттэхналогій на сучаснае грамадства.