Навіны банка і прэс-рэлізы
08.07.2020

«Беларусбанк» і «РАСЭКСІМБАНК» рэалізавалі здзелку на пастаўку тавараў расійскай вытворчасці

23 чэрвеня 2020 года найбуйнейшы банк Беларусі і АТ «Расэкімбанк», якое ўваходзіць у Групу РЭЦ, падпісалі пагадненне аб прыцягненні крэдыту ў памеры 30 млн еўра на мэты фінансавання/рэфінансавання разлікаў карпаратыўных кліентаў ААТ «ААБ Беларусбанк» у рамках гандлёвых кантрактаў, заключаных з расійскімі пастаўшчыкамі на канкурэнтных умовах. Гэта супрацоўніцтва стала магчымым дзякуючы дзеючаму рамачнаму пагадненню, заключанаму паміж дзвюма фінансавымі ўстановамі.

Рэалізацыя здзелкі дазволіць яшчэ больш умацаваць гандлёва-эканамічныя сувязі дзвюх краін, а таксама стварыць стымул для далейшага развіцця супрацоўніцтва паміж беларускімі і расійскімі кампаніямі.

«Мы рады чарговаму кроку ў развіцці нашага партнёрства з АТ "РАСЭКСІМБАНК". Сёння запушчаны новы прадукт, які прадугледжвае ўмовы фінансавання, адпавядаючыя інтарэсам нашых кліентаў. Мы чакаем, што ў хуткім часе зможам рэалізаваць не адзін падобны праект з АТ "РАСЭКСІМБАНК"», - адзначыў першы намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка.
«ААТ "ААБ «Беларусбанк" з’яўляецца актыўным удзельнікам знешнеэканамічнай дзейнасці і надзейным партнёрам АТ «Расійскі экспартны цэнтр», прапануючы сваім кліентам шырокі спектр паслуг у сферы гандлёвага фінансавання і падтрымліваючы ў тым ліку гандлёвыя абароты сваіх карпаратыўных кліентаў з контрагентамі з Расійскай Федэрацыі», - пракаменціраваў выконваючы абавязкі Старшыні Праўлення АТ «РАСЭКСІМБАНК» Раман Смагін.