Навіны банка і прэс-рэлізы
08.07.2020

«Беларусбанк» стаў лепшым па выніках даследавання «Маладзёжны брэнд 2020»

У чарговы раз «Беларусбанк» аказаўся лідарам рэспубліканскага сацыялагічнага даследавання «Маладзёжны брэнд» у катэгорыі «Банкаўскія паслугі», якое праводзіцца Асацыяцыяй аховы інтэлектуальнай уласнасці «БелБрэнд» сумесна з маладзёжнай лабараторыяй сацыялагічных даследаванняў ЦК ГА «БРСМ».

Урачыстая цырымонія падвядзення вынікаў спажывецкага прызнання сярод моладзі прайшла ў Культурна-гістарычным комплексе «Залатое кальцо горада Віцебска «Дзвіна».

У гэтым годзе ў даследаванні прынялі ўдзел больш за 1,2 тыс. рэспандэнтаў ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. У катэгорыю «Банкаўскія паслугі» для ўдзелу было заяўлена 24 банкі.

Першым па выніках апытання названы «Беларусбанк» — яго паслугамі за апошнія паўгода карысталіся 74,8% апытаных маладых людзей. На другім месцы размясціўся «Белаграпрамбанк» — 24,2%, на трэцім месцы па наведванні «Белінвестбанк» — 15,3%, на чацвёртым і пятым — «Альфа-банк» 13,4% і «Белгазпрамбанк» 10,2%.

3

«Другі год запар нашы прадукты перамагаюць у гэтай намінацыі», — адзначыла падчас атрымання ўзнагароды намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення № 200 «Беларусбанка» Наталля Клімуць. — Наша перамога гэта сведчанне паспяховай працы на рынку, у тым ліку і ў маладзёжным асяроддзі. «Беларусбанк» заўсёды імкнецца ўлічваць інтарэсы і патрэбы ўсіх катэгорый кліентаў, прапануючы новыя прадукты і сэрвісы. Сёння наш  банк прадастаўляе сваім кліентам паслугі, максімальна выкарыстоўваючы сучасныя тэхналогіі, якімі актыўна карыстаецца моладзь».

1

Высветлілася, што 88,8% удзельнікаў даследавання карыстаюцца банкаўскімі паслугамі. Найбольш распаўсюджаная  паслуга — інтэрнэт-банкінг. Таксама для моладзі актуальны крэдыты, крэдытныя карты і валютна-абменныя аперацыі. 

2

Даведка: Даследаванне «Маладзёжны брэнд» праводзіцца штогод з 2015 года з мэтай вывучэння папулярнасці беларускіх і замежных брэндаў і вытворцаў у маладзёжным асяроддзі. З 2018 года ў апытанні ўдзельнічаюць банкі.

Аддзел камунікацый