Навіны банка і прэс-рэлізы
30.06.2020

«Беларусбанк» прэзентаваў унікальны сэрвіс аплаты праезда ў метро з дапамогай твару

Цяпер не трэба будзе стаяць у чарзе за жэтонам або сутаргава шукаць у сумцы праязны. «Беларусбанк» знайшоў спосаб зэканоміць час пасажыраў пры аплаце паездкі ў метро.

Сёння банк прэзентаваў інавацыйны праект «Глядзі і праходзь». Сэрвіс дазволіць ажыццявіць аўтэнтыфікацыю пасажыраў і аплату праезду ў рэжыме рэальнага часу.

1

«Мінскім метрапалітэнам штодзень карыстаюцца тысячы пасажыраў, выкарыстоўваючы пры аплаце жэтончыкі, тэлефоны, плацежныя карткі. Для таго, каб зрабіць працэс больш зручным, мы распрацавалі новы прадукт для аплаты, які, спадзяёмся, ацэняць мінчане і госці сталіцы. Гэта магчымасць прыйсці, паглядзець на біяметрычны сканер і здзесніць аплату праезду», — адзначыў на прэзентацыі праекта выканаўчы дырэктар «Беларусбанка» Дзмітрый Грышчанкоў.

2

Спецыяльныя біяметрычныя тэрміналы плануецца ўстанавіць на кожнай станцыі метро. Каб здзейсніць аплату, пасажыру трэба будзе спампаваць дадатак М-банкінг «Беларусбанка», выбраць укладку «Глядзі і праходзь» і перад паездкай сфатаграфаваць свой твар. Лічбавы вобраз захаваецца на серверы без самога фотаздымка, і пры пераходзе праз тэрмінал біяметрычная сістэма счытае яго рысы, а з плацежнай карты, прывязанай да М-банкінгу, спішуцца грашовыя сродкі за праезд. Прайсці праз турнікет з дапамогай новай тэхналогіі можна будзе не больш чым за дзве секунды.

Зараз дадатак тэсціруецца супрацоўнікамі банка і метрапалітэна. Біяметрычны тэрмінал для гэтага быў устаноўлены на станцыі метро «Плошча Леніна».

3

«Плануецца, што мінчане змогуць скарыстацца новым сэрвісам на дзвюх станцыях: «Плошча Леніна» і на адной са станцый новай трэцяй лініі метро. Пасля гэтага на працягу паўгода будзем глядзець нюансы, водгукі карыстальнікаў. Разлічваем, што пры ўдалым тэсціраванні сістэма зможа з’явіцца на ўсіх станцыях», — патлумачыў начальнік упраўлення лічбавай трансфармацыі «Беларусбанка» Віктар Бязрукаў. Па яго словах, тэрмінал можа сканіраваць твар пры дрэнным асвятленні, павароце галавы, і нават калі чалавек у медыцынскай масцы.

4

Адзначым, што скарыстацца паслугай змогуць кліенты не толькі «Беларусбанка», але і іншых беларускіх банкаў. З дапамогай смс-банкінгу картку іншага банка можна дадаць у М-банкінг. Зрабіць гэта можна ў любым інфакіёску «Беларусбанка».

У цяперашні час тэхналогіі Face ID не прадугледжваюць ажыццяўленне аперацый аплаты ў рэжыме реальнага часу. Унікальнасць сэрвісу банка заключаецца ў адначасовым распазнаванні твару і ажыццяўленні плацяжу.

5

Сістэмы распазнавання твараў у метро выкарыстоўваюцца ў Кітаі і тэсціруюцца ў Расіі. Аднак у беларускай ёсць свая асаблівасць — адначасовае распазнаванне твару і ажыццяўленне плацяжу.

6

Намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч адзначыў, што гарадскія ўлады задаволены супрацоўніцтвам з «Беларусбанкам», раней у супрацоўніцтве з банкам укаранёна сістэма аплаты праз смартфон у аўтобусах маршрутаў № 1 і № 100.

«Спадзяюся, сістэму «Глядзі і праходзь» ацэняць нашы грамадзяне. Метро — самы папулярны від транспарту, ім карыстаюцца каля 43% грамадзян», — сказаў Аляксандр Дараховіч.

7

Па даных дырэктара ДП «Мінскі метрапалітэн» Уладзіміра Сотнікава, штогод сталічная падземка перавозіць прыблізна 300 млн чалавек, у суткі — каля 800 тыс.

Аддзел камунікацый