«Беларусбанк» і «Cardsmobile» (рапрацоўшчык дадатку «Кашалёк») абвяшчаюць пра запуск сэрвісу бескантактавай аплаты «Кашалёк Pay» для трымальнікаў картак Mastercard, Maestro і кабэйджынгавых картак Maestro «Беларусбанка». Каб аплачваць пакупкі на касе дотыкам смартфона з дапамогай сэрвісу «Кашалёк Pay», дастаткова ўсталяваць дадатак «Кашалёк» і дадаць у яго плацежную карту Mastercard — уручную або праз NFC. На першым этапе запуску ў Рэспубліцы Беларусь сэрвіс даступны толькі кліентам «Беларусбанка».
«Кашалёк Pay» падтрымліваецца на ўсіх Android-смартфонах з NFC, у тым ліку на смартфонах HUAWEI і HONOR. Дадатак «Кашалёк» з убудаваным сэрвісам «Кашалёк Pay» можна спампаваць з магазінаў дадаткаў HUAWEI AppGallery і Google Play.
«Для нас надзвычай важна прадастаўляць кліентам тэхналогіі і сэрвісы, якія найлепшым чынам адказваюць іх патрэбам і адпавядаюць сусветным тэндэнцыям у сферы бескантактавых плацяжоў. "Кашалёк Pay" менавіта той сэрвіс, які дазваляе максімальна сучасна ажыццяўляць плацяжы з дапамогай смартфона, асначанага тэхналогіяй NFC, а таксама аптымізаваць выкарыстанне плацежных і дысконтных карт. На сённяшні дзень гэта прапанова ўнікальная для беларускага рынку і даступна толькі трымальнікам картак "Беларусбанка"», — пракаменціраваў Першы намеснік Старшыні Праўлення ААТ «ААБ Беларусбанк» Аляксандр Паліўка.
Кашалёк — мабільны дадатак, які можна выкарыстоўваць не толькі для бескантактавай аплаты, але і для захоўвання дысконтных карт, купонаў і падарачных сертыфікатаў. Каб загрузіць карту ў дадатак, неабходна сфатаграфаваць яе з абодвух бакоў. Для атрымання скідкі на касе дастаткова паказаць карту з экрана смартфона, а для аплаты пакупкі — прыкласці смартфон да плацежнага тэрміналу.
«Дадатак "Кашалёк" забяспечвае зручны спосаб бескантактавай аплаты пакупак і пазбаўляе карыстальнікаў ад лішніх карт. Смартфон усё больш трансфармуецца ў лічбавы аналаг звычайнага бумажніка і імкнецца поўнасцю замяніць пластыкавыя і папяровыя носьбіты. У Расіі перавагі "Кашалька" ўжо ацанілі больш за 13 мільёнаў пакупнікоў. Мы рады, што цяпер бескантактавая аплата з дапамогай "Кашалёк Pay" і зручнае захоўванне карт у смартфоне даступны трымальнікам карт Mastercard "Беларусбанка"», — адзначыў CEO кампаніі Cardsmobile Кірыл Гарыня.
Падрабязней пра сэрвіс «Кашалёк Pay» можна даведацца тут.