Навіны банка і прэс-рэлізы
29.06.2020

Увага, махлярства!!!

Да ўвагі трымальнікаў картак!

Пачасціліся выпадкі махлярства ў дачыненні да трымальнікаў картак, якія ажыццяўляюць продаж тавараў на разнастайных пляцоўках у сетцы Інтэрнэт!

З прадаўцом звязваецца махляр пад выглядам пакупніка. З выкарыстаннем розных мэсэнджараў (Viber, Telegram, WhatsApp і інш.) махляр прапануе перавесці прадаўцу грашовыя сродкі за тавар пераводам з карткі на картку. У мэтах пералічэння махляры просяць прадаўца паведаміць рэквізіты карткі (поўны нумар і тэрмін дзеяння), пасля чаго высылаюць прадаўцу спасылку на фішынгавы сайт для, быццам бы, уводу коду пацвярджэння для атрымання пераводу. Трымальнік карткі ўводзіць на фішынгавым рэсурсе пароль 3D-Secure, у выніку чаго пароль становіцца даступным махлярам. Далей, маючы ўсе неабходныя рэквізіты, махряром праводзяцца аперацыі пераводу грашовых сродкаў.

!!!НАГАДВАЕМ, што ні ў якім разе нельга нікому прадастаўляць у сацыяльных сетках, з дапамогай мэсэнджараў (Viber, Telegram, WhatsApp і інш.) і па тэлефоне рэквізіты сваіх банкаўскіх плацежных картак, 3D пароль, лагін і пароль для ўваходу ў Інтэрнэт-банкінг, любыя аднаразовыя СМС коды, якія дасылаюцца банкам. Не пераходзьце па дасылаемых падазроных спасылках.

!!!Калі Вы прадаставілі рэквізіты банкаўскай плацежнай карткі, пароль 3D-Secure, то ў тэрміновым парадку заблакіруйце картку па тэлефоне +375172992526. Пасля чаго абавязкова звярніцеся ў аддзяленне банка для перавыпуску карткі.