Навіны банка і прэс-рэлізы
25.06.2020

Член Савета Рэспублікі Віктар Ананіч сустрэўся з працоўным калектывам «Быхаўскага лясгаса»

25 чэрвеня член Савета Рэспублікі – намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Віктар Ананіч наведаў ДЛГУ «Быхаўскі лясгас» і сустрэўся з працоўным калектывам арганізацыі.

Падчас размовы з работнікамі сенатар Віктар Ананіч падрабязна спыніўся на тэме развіцця Рэспублікі Беларусь, закрануў шырокі спектр актуальных пытанняў.

1

Работнікаў, напрыклад, цікавіла меркаванне сенатара і кіраўніка найбуйнейшага банка краіны па пытанні арэнднага жылля ў частцы замацавання маладых спецыялістаў на месцах. Частка пытанняў, з якімі супрацоўнікі лясгаса звярнуліся да Віктара Ананіча, датычылася крэдытавання насельніцтва. Грамадзян цікавілі ўмовы прадастаўлення крэдытнай падтрымкі маладым сем’ям. Жыхарам раёна, у прыватнасці, было прапанавана скарыстацца сістэмай будзберажэнняў, будаўніцтвам жылля па акцыях і партнёрскіх праграмах з забудоўшчыкамі, а таксама пакупкай нерухомасці ў лізінг.

2

Усе члены працоўнага калектыву змаглі задаць пытанні, якія іх цікавілі, і атрымаць кампетэнтныя адказы.

Падчас візіту ў Быхаў сенатар Віктар Ананіч таксама наведаў варкаўт-пляцоўку з траўмабяспечным пакрыццём на тэрыторыі парка «50 гадоў Перамогі». Набыццё пляцоўкі стала магчымым дзякуючы аказанню спонсарскай дапамогі «Беларусбанка».

3

4

Нагадаем, што раней у рамках акцыі #дзякуйМедыкам Быхаўскай раённай бальніцы былі таксама перададзены сродкі індывідуальнай абароны і камплекты абарончых акуляраў ад кітайскіх партнёраў.

Аддзел камунікацый

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!