У рамках магчымых мер фінансавай абароны ва ўмовах пандэміі «Беларусбанк» прапануе дастаткова шырокі пералік страхавых паслуг для вас і вашых блізкіх, уключаючы аборону ад рызыкі захворвання, выкліканага каранавіруснай інфекцыяй COVID-19.
«Беларусбанк» сумесна з партнёрам — страхавой кампаніяй «Прамтрансінвест» аднымі з першых уключыліся ў страхаванне дзяцей ад каранавіруса. У разгар пары летнікаў гэта страхавая праграма як ніколі актуальна, паколькі пры невялікіх укладаннях дазваляе забяспечыць спакойны адпачынак і дзецям, і сабе.
У бягучым годзе з моманту ўзнікнення небяспекі захворвання на COVID-19 страхавая праграма «З клопатам пра дзяцей» набыта для 11 787 дзяцей. Кліенты лічаць яе надзейным фінансавым інструментам абароны ад наступстваў у выпадку ўзнікнення хваробы.
Дзеючая на тэрыторыі Беларусі праграма «З клопатам пра дзяцей» акрамя захворванняў, выкліканых каранавіруснай інфекцыяй COVID-19, таксама пакрывае рызыкі траўм, апёкаў, паражэнняў электратокам, атручванняў і іншых класічных няшчасных выпадкаў (у тым ліку спартыўных траўм).
Улічваючы павышаны попыт кліентаў, ужо з наступнага тыдня «Беларусбанк» гатовы прапанаваць аналагічную праграму фінансавай абароны для дарослых «З клопатам пра ВАС».
Акрамя спецыялізаваных праграм пакрыццё рызыкі захворвання на COVID прадугледжана таксама ў праграмах добраахвотнага страхавання ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу.
Дагавор «Добраахвотнага страхавання ад хвароб і няшчасных выпадкаў на час паездкі за мяжу» дзейнічае за межамі Рэспублікі Беларусь і пакрывае выдаткі на аказанне неадкладнай медыцынскай дапамогі і іншыя выдаткі. Страхавое пакрыццё распаўсюджваецца і на раптоўнае пагаршэнне здароўя ў выніку каранавіруснай інфекцыі COVID-19 з выразнымі клінічнымі праявамі, якія пагражаюць жыццю чалавека або могуць прывесці да сур’ёзнага парушэння функцый арганізма.
Амаль 2,5 тысячы беларусаў ужо ацанілі перавагі гэтай страхоўкі.
Жадаем вам і вашым блізкім здароўя. А паклапаціцца пра яго вы можаце з дапамогай нашых страхавых праграм. Падрабязней аб іх умовах і дзеючых акцыях глядзіце тут.