10 чэрвеня адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па эканоміцы, бюджэце і фінансах. Удзел у пасяджэнні прыняў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Віктар Ананіч.
У ходзе мерапрыемства быў разгледжаны шэраг пытанняў. Адна з ключавых тэм пасяджэння камісіі - праект закона РБ «Аб змяненні законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю» і справаздачы членаў Пастаяннай камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах аб праведзенай працы за мінулы перыяд 2020 г., у тым ліку аб працы з насельніцтвам і зваротамі грамадзян.
Пасля заканчэння мерапрыемства адбылося чарговае пасяджэнне другой сесіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. Усяго разгледжана васямнаццаць пытанняў. Адобраны праекты законаў Рэспублікі Беларусь "Аб змяненні законаў па пытаннях натарыяльнай дзейнасці» і «Аб змяненні законаў па пытаннях валютнага рэгулявання і валютнага кантролю», ратыфікаваны шэраг пагадненняў і пратаколаў паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадамі замежных дзяржаў.
У рамках чарговага пасяджэння другой сесіі Міністр абароны Віктар Хрэнін уручыў сенатару ад Магілёўскай вобласці Віктару Ананічу юбілейны медаль «75 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гадоў".