Ужо сёння білет для праезду ў аўтобусе можна купіць па тэлефоне і пагасіць там жа. Новы праект — сэрвіс TIX — Беларусбанк рэалізаваў сумесна з кампаніяй СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ і Мінсктрансам на аснове вопыту найбуйнейшых гарадоў свету. Акрамя аплаты праезду праз дадатак, сэрвіс TIX дазваляе ажыццяўляць маніторынг работы грамадскага транспарту праз аналіз пасажырскіх патокаў, разлічваць нагрузку на маршрутах, скараціць выдаткі, звязаныя з вырабам і абарачэннем білетнай прадукцыі.
Намеснік старшыні праўлення Беларусбанка Аляксандр Ягораў і генеральны дырэктар кампаніі СІСТЭМНЫЯ ТЭХНАЛОГІІ Андрэй Каршакоў
У абласным цэнтры сістэму «абкаталі»: у Брэсце з дапамогай смартфона праезд у грамадскім транспарце аплачваюць ужо 30 тысяч раз у месяц.
Як працуе сэрвіс? Пасажыру неабхна спампаваць у GooglePlay або AppStore дадатак «TIX» і прывязаць сваю банкаўскую карту, выпушчаную любым банкам свету (Visa, Mastercard, БЕЛКАРТ). Дадатак працуе на рускай, беларускай, англійскай і польскай мовах. У будучым у кліентаў Беларусбанка з’явіцца яшчэ адна магчымасць правядзення плацяжу — аплата праезда праз мабільны банкаўскі дадатак «М-банкінг».
Аплаціць і пагасіць білет можна будзе прама на прыпынку, калі патрэбны транспарт яшчэ толькі пад’язджае. У дадатку адлюструецца нумар аўтобуса і прапанова ажыццявіць аплату. Акрамя таго, у TIX можна будзе набыць білет, а потым апынуўшыся ў салоне транспартнага сродку, выбраць кнопку «аплаціць» насупраць патрэбнага нумару аўтобуса. Праз адзін акаўнт можна будзе аплаціць праезд адразу для некалькіх чалавек або за багаж.
Галоўныя перавагі сучаснай тэхналогіі — надзейнасць аплаты і гарантаванае спісанне сумы пры націсканні за 1 паездку. Аперацыя не адкладваецца і праводзіцца ў рэальным часе.
Калі спатрэбіцца, распрацоўшчыкі гатовы рэалізаваць і ідэю «часовага» білета — праезд на працягу абмежаванага перыяду з неабмежаванай колькасцю перасадак.
Як падкрэсліў намеснік старшыні Мінгарвыканкама Аляксандр Дараховіч, у Мінску сэрвіс запускаць не спяшаліся, паколькі важна было яго адшліфаваць, каб у 2-мільённым горадзе новы спосаб аплаты праезду працаваў без збояў.
Аддзел камунікацый