Навіны банка і прэс-рэлізы
13.04.2020

Банк выконвае ўсе рэкамендацыі СААЗ і працуе ў звычайным рэжыме

У сувязі сітуацыяй, выкліканай распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі, праўленне банка ажыццяўляе штодзённы маніторынг сітуацыі, прагназуе розныя сцэнарыі развіцця падзей і пры неабходнасці карэкціруе план рэагавання на разнастайныя выклікі.

Для арганізацыі бяспечнага вядзення сваёй дзейнасці і праявы клопату аб сваіх кліентах і партнёрах, «Беларусбанк» выбраў паслядоўны і сістэмны падыход у ажыццяўленні прафілактычных мер супраць распаўсюджвання віруса. Усе нашы падраздзяленні забяспечаны дэзінфіцыруючымі сродкамі, якімі могуць карыстацца таксама і кліенты банка. У буйных аддзяленнях вядзецца дыстанцыйны маніторынг кантролю тэмпературы наведвальнікаў.

“Мы робім усё магчымае, каб паклапаціцца пра бяспеку і здароўе нашых кліентаў і супрацоўнікаў. Выконваем усе рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя і Міністэрства аховы здароўя Беларусі, — адзначыў старшыня праўлення «Беларусбанка» Віктар Ананіч. — Банк закупляе дэзінфіцыруючыя сродкі для агульнага карыстання і асабістай гігіены, маскі, каб аператыўна забяспечваць імі структурныя падраздзяленні па ўсёй краіне. Уведзены дадатковыя дэзінфіцыруючыя мерапрыемствы ў памяшканнях, дзе абслугоўваюцца кліенты. Мы пастараліся размежаваць патокі кліентаў”.

Гэтыя меры закліканы садзейнічаць зніжэнню рызыкі распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і забеспячэнню бесперабойнай працы адзяленняў.  Таксама мы прадугледзелі прыярытэтнае абслугоўванне на працягу першых двух гадзін працы нашых аддзяленняў асоб пенсіённага ўзросту. У банку таксама арганізавана кансультаванне кліентаў па пытаннях іпатэчнага і льготнага крэдытавання па тэлефоне, прапануецца карыстацца сервісам папярэдняга запісу пры падачы дакументаў, заключэнні крэдытных і іншых дагавораў.

Карпаратыўным і рознічных кліентам банк прапануе скарыстацца дыстанцыйнымі паслугамі без наведвання банка з дапамогай тэхналогій дыстанцыйнага ўзаемадзеяння. «Беларусбанк» заклікае актыўна выкарыстоўваць безнаяўныя плацяжы, а таксама дыстанцыйныя каналы аплаты: Інтэрнэт- і мабільны банкінг.

З мэтай мінімізацыі кантактаў супрацоўнікаў банка арганізаваны аддаленыя працоўныя месцы ў іншых установах банка па месцы пастаяннага пражывання супрацоўнікаў.

Арганізавана дыстанцыйная праца супрацоўнікаў, якія адказваюць за ключавыя бізнес-працэсы. На розных пляцоўках размяшчаюцца 9 падраздзяленняў банка. У працоўным працэсе таксама мінімізаваны кантакты супрацоўнікаў, правядзенне сустрэч і нарад арганізавана ў рэжыме аўдыё- і відэасувязі.

Калектыў найбуйнейшага банка краіны няўхільна выконвае ўсе прадпісаныя санітарныя мерапрыемствы, што спрыяе эфектыўнай працы каманды «Беларусбанка».

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!