Навіны банка і прэс-рэлізы
03.04.2020

Сенатар Віктар Ананіч прыняў удзел у пасяджэнні другой сесіі Савета Рэспублікі

2 сакавіка адкрылася вясновая сесія Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання. У працы другой сесіі прыняў удзел сенатар, старшыня праўлення “Беларусбанка” Віктар Ананіч.

На вясновай сесіі будзе разгледжана больш за 30 законапраектаў. Пра гэта на адкрыцці вясновай сесіі Савета Рэспублікі заявіла яго старшыня Наталля Качанава. Паводле яе слоў, законы павінны працаваць эфектыўна, быць зразумелымі грамадству.

Спікер верхняй палаты парламента Наталля Качанава таксама адзначыла, што адказны і добрасумленны падыход да працы са зваротамі грамадзян знаходзіць станоўчы водгук у людзей. За час працы ў новым складзе ў Савет Рэспублікі паступіла 819 пісьмовых і вусных зваротаў. Гэта амаль удвая больш, чым за 2019 год. Звычайна грамадзяне звяртаюцца па пытаннях якасці працы жыллёва-камунальнай гаспадаркі, зямельных і маёмасных адносін, судовых спрэчак. Найбольшая колькасць зваротаў прыпадае на Мінск, Мінскую, Брэсцкую і Магілёўскую вобласці. Асноўная іх частка тычыцца кампетэнцыі мясцовых органаў улады.

У рамках адкрыцця вясновай сесіі адбылося пасяджэнне Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па эканоміцы, бюджэце і фінансах.

Без-имени-2

Савет Рэспублікі — орган тэрытарыяльнага прадстаўніцтва, таму важны напрамак для яго — праца з дэпутацкім корпусам ўсіх узроўняў. У міжсесійны перыяд сенатары прынялі ўдзел у пасяджэннях абласных, раённых саветаў дэпутатаў, выканаўчых камітэтаў, адміністрацый раёнаў.

Справаздачу аб праведзенай рабоце за мінулы перыяд калегам прадставіў намеснік старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Віктар Ананіч.

Без-имени-1

У лютым і сакавіку гэтага года сенатар правёў прыём грамадзян у Быхаве, Касцюковічах і Краснаполлі. Па дапамогу ў вырашэнні актуальных праблем да члена Савета Рэспублікі звярнуліся жыхары гарадоў. Ім былі прапанаваны магчымыя варыянты вырашэння праблем.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!