Навіны банка і прэс-рэлізы
27.03.2020

Прыярытэтнае абслугоўванне пенсіянераў і сэрвісы ДБА. Расказваем пра супрацьэпідэмічныя меры ў «Беларусбанку» (відэа)

Для забеспячэння бяспечнага вядзення сваёй дзейнасці і праявы клопату аб сваіх кліентах і партнёрах, «Беларусбанк» выбраў паслядоўны і сістэмны падыход у ажыццяўленні прафілактычных мер супраць распаўсюджвання віруса. Мы забяспечылі ўсе нашы падраздзяленні дэзінфіцыруючымі сродкамі, якімі могуць скарыстацца кліенты банка.

Прыярытэтнае абслугоўванне на працягу першых двух гадзін працы аддзяленняў банка будзе аддадзена асобам пенсіённага ўзросту. На працягу працоўнага дня ім таксама будзе арганізавана прыярытэтнае абслугоўванне.

У банку арганізавана кансультаванне кліентаў па пытаннях іпатэчнага і льготнага крэдытавання па тэлефоне, прапануецца карыстацца папярэднім запісам пры падачы дакументаў, заключэнні крэдытных і іншых дагавораў.

Банк заклікае актыўна выкарыстоўваць безнаяўныя плацяжы, а таксама дыстанцыйныя каналы аплаты: Інтэрнэт-і мабільны банкінг.

Якія яшчэ меры і рэкамендацыі прапануе сваім кліентам найбуйнейшы банк краіны - далей у відэаматэрыяле на тэлеканале «АНТ».

Аддзел камунікацый