Сацыяльная падтрымка і асабісты прыём грамадзян сталі ключавымі тэмамі візіту старшыні праўлення «Беларусбанка» Віктара Ананіча ў Магілёўскую вобласць. Дэлегацыя найбуйнейшага банка наведала ДУА «Касцюковіцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі». У рамках сацыяльнага праекта «Вектар дабрыні» «Беларусбанк» перадаў установе адукацыі сертыфікат на набыццё абсталявання для сэнсарнага пакоя.
У рамках візіту ў Магілёўскую вобласць у Касцюковіцкім і Краснапольскім райвыканкамах член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Віктар Ананіч правёў асабісты прыём грамадзян.
На думку дэпутата, толькі праз непасрэдныя зносіны можна пачуць патрэбы і праблемы людзей. «Мы павінны прымаць пэўныя рашэнні, у тым ліку грунтуючыся на меркаваннях беларусаў. І якраз-такі «прыёмы грамадзян» - гэта добрая магчымасць і пачуць гэтыя меркаванні, і вядома, дапамагчы», - падкрэсліў член Савета Рэспублікі Віктар Ананіч.
Па дапамогу ў вырашэнні актуальных праблем да сенатара звярнуліся жыхары гарадоў. Звярнуўшымся былі прапанаваны магчымыя варыянты вырашэння праблем.
Аддзел камунікацый