Напярэдадні святкавання 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне «Беларусбанк» падтрымаў маштабны праект «Партызаны Беларусі», арганізаваны выдавецкім домам «Беларусь сегодня», і выступіў афіцыйным партнёрам ініцыятывы. Праект стартаваў у Брэсце і пройдзе ва ўсіх абласных гарадах Беларусі і горадзе Мінску.
11 сакавіка ў брэсцкім кінатэатры «Беларусь» прайшло ўрачыстае адкрыццё першай інтэрактыўнай выставы «Партызаны Беларусі», якая ўключае 70 экспанатаў (фотаработ), заснаваных на матэрыялах унікальнага інтэрнэт-праекта Выдавецкага дома «Беларусь сегодня». У выставачнай зале ўстаноўлена сэнсарная сістэма, дзе кожны жадаючы можа знайсці сваіх гераічных сваякоў і землякоў, якія прымалі ўдзел у партызанскай барацьбе, пазнаць новыя факты пра партызанскі рух на тэрыторыі Беларусі.
Ад імя «Беларусбанка» на адкрыцці з прывітальным словам выступіў начальнік філіяла № 100 - Брэсцкага абласнога ўпраўлення Уладзімір Меша:
Першачарговая мэта гэтага супрацоўніцтва заключаецца ва ўвекавечванні памяці беларускіх партызан, якія змагаліся супраць нацызму ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Сімвалічна, што цырымонія адкрыцця выставы прайшла напярэдадні святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Мерапрыемства супала з уручэннем маладым жыхарам горада Брэста галоўнага дакумента - пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь.