Навіны банка і прэс-рэлізы
03.03.2020

Apple Pay цяпер даступны трымальнікам картак Maestro і кабэйджынгавых картак Maestro Беларусбанка

З сённяшняга дня трымальнікі картак Maestro і кабэйджынгавых картак Maestro, эмітаваных Беларусбанкам, могуць скарыстацца сэрвісам Apple Pay - лёгкім і бяспечным плацежным інструментам, які цалкам змяняе сферу мабільных плацяжоў. Цяпер карыстальнікі iPhone, Apple Watch, iPad і Mac могуць з лёгкасцю праводзіць плацяжы пры дапамозе гаджэтаў, пры гэтым захоўваючы ўсе бонусы, якія прадастаўляюцца па плацежных картках.

У аснове сэрвісу Apple Pay ляжыць бяспека і канфідэнцыяльнасць. Пры даданні плацежнай карткі ў Apple Pay, сам нумар карты не захоўваецца ні на ўстройстве, ні на серверах Apple. Для забеспячэння бяспекі, уліковаму запісу ўстройства прысвойваецца ўнікальны нумар, які шыфруецца і бяспечна захоўваецца на чыпе «Бяспечны Элемент» устройства кліента. Аўтарызацыя транзакцыі ажыццяўляецца дзякуючы ўнікальнаму аднаразоваму сакрэтнаму коду, які генерыруецца дынамічна.

Apple Pay дазваляе вельмі проста праводзіць куплю на касах крамаў, а таксама ў прыкладаннях і на вэбсайтах. Пры аплаце пакупак у прыкладаннях або ў Safari праз Apple Pay цяпер больш няма неабходнасці ўручную запаўняць вялікія дакументы з кантактнымі данымі або паўторна ўводзіць даныя аб дастаўцы і выстаўленні рахунку. Кожная купля праз Apple Pay пацвярджаецца літаральна адным дакрананнем пальца да Touch ID або поглядам на экран iPhone для пацвярджэння аперацыі праз Face ID, або ўводам код-пароля на ўстройстве.

Больш падрабязна аб Apple Pay чытайце на сайце: https://www.belarusbank.by/applepay

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!