Навіны банка і прэс-рэлізы
02.03.2020

Дзякуй, што дапамаглі нам стаць лепш! Кліенты банка атрымалі «кампліменты» за слушныя парады (прэс-рэліз)

789r

У «Беларусбанку» завяршылася акцыя для кліентаў «Дзякуй, што дапамаглі нам стаць лепш».

Кліенты, чые ідэі па паляпшэнні сэрвісаў і прадуктаў, прапанаваныя ў зваротах у 2019 годзе і рэалізаваныя банкам, атрымалі кампліменты ў выглядзе сувенірнай прадукцыі.

Большасць прапаноў, сфарміраваных на аснове карыстацкага вопыту, тычыліся паляпшэння сэрвісаў дыстанцыйнага банкаўскага абслугоўвання.

3454д

Каманда банка яшчэ раз дзякуе Вользе Уладзіміраўне Кручковай, кліенту ЦБП № 529 у г. Мінску, Зінаідзе Васільеўне Войцік, кліенту ЦБП № 612 у г. Барысаве, і Аляксандру Уладзіміравічу Матчэне, кліенту філіяла № 802 у г. Баранавічы, за неабыякавасць і дапамогу ва ўдасканаленні і павышэнні зручнасці сістэм ДБА для сваіх кліентаў.

Аддзел камунікацый