Пытанні развіцця двухбаковага партнёрства і пошук новых напрамкаў узаемадзеяння сталі ключавымі на сустрэчы старшыні праўлення «Беларусбанка» Віктара Ананіча з начальнікам Беларускай чыгункі Уладзімірам Марозавым. Перамовы прайшлі ў новым сучасным Цэнтры кіравання перавозкамі БЧ, які ўведзены ў эксплуатацыю ў снежні 2019 года.
Беларуская чыгунка - гэта лідар нацыянальнай сістэмы перавозак, а зладжаная сістэма чыгуначнага транспарту краіны дазваляе галіне паспяхова будаваць работу па-новаму. Беларусбанк і Беларуская чыгунка супрацоўнічаюць ужо больш за 20 гадоў. Бакі выбудоўваюць цеснае партнёрства, у тым ліку па шырокім спектры банкаўскіх паслуг.
З мэтай распрацоўкі і ўкаранення найноўшых перадавых тэхналогій у рамках сустрэчы бакі абмеркавалі таксама магчымасць фінансавай падтрымкі перспектыўных інвестыцыйных праектаў з прыцягненнем замежных крэдытных ліній.
Па выніках перамоў кіраўніцтва Беларусбанка і Беларускай чыгункі выказала ўпэўненасць, што даўнія партнёрскія адносіны дзвюх найбуйнейшых арганізацый краіны паслужаць паглыбленню і пашырэнню супрацоўніцтва і паспрыяюць паспяховай рэалізацыі сумесных ініцыятыў.
Аддзел камунікацый