У гэтым нумары мы знаёмім чытачоў са сферай стартапаў, дзе эксперты і ўладальнікі бізнесаў расказваюць, як прыцягнуць інвестыцыі, дзе знайсці аднадумцаў і ператварыць ідэю на сурвэтцы ў прыбытковую справу.
Заснавальнік групы кампаній BEL.BIZ і стартап-хаба IMAGURU Таццяна Марыніч растлумачыла, за кошт чаго фінансуюцца беларускія стартапы і як яны ўплываюць на эканоміку краіны.
Заснавальнік фінтэх-стартапа CASHEW Уладзімір Сержановіч і CEO Іна Самовіч расказалі, чаму плаціць з дапамогай QR-кодаў выгадна.
Сузаснавальнік медтэх-стартапа HEALTHY NETWORKS Максім Зябко падзяліўся вопытам удзелу ў акселерацыённай праграме і адзначыў складанасці на шляху да развіцця свайго праекта.
Чаму большасць беларускіх стартапаў жывуць ад трох месяцаў да двух гадоў і якім павінен быць праект, каб у яго захацелі ўкладваць, расказаў дырэктар Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва «Стартап тэхналогіі» Аляксей Шаблоўскі.
Як чат-боты, з'яўляючыся недасканалай тэхналогіяй, здольныя стаць карысным рашэннем на ўсе выпадкі жыцця - разважаюць ІТ-менеджар Сяргей Лаўрыненка і CEO платформы Pythia Андрэй Камароўскі.
Аддзел камунікацый