Навіны банка і прэс-рэлізы
14.02.2020

Акцыя: дагавор страхавання «З абаронай ад кляшча» танней на 30%

У гэтым годзе чакаецца ранні пачатак сезона актыўнасці кляшчоў. У групе асаблівай рызыкі - дзеці. Паклапаціцеся пра сябе і сваіх блізкіх: з 15 лютага па 30 красавіка 2020 года заключыце дагавор страхавання «З абаронай ад кляшча» на 1 год і атрымайце зніжку ў памеры 30%.

Дагавор страхавання пакрывае расходы на:

  • агляд урачом і выдаленне кляшча;
  • лякарствы;
  • даследаванне кляшча ў лабараторыі на наяўнасць інфекцый;
  • кансультацыю ўрача i аналіз крыві для дыягностыкі клешчавых інфекцый;
  • лячэнне ў стацыянары ў выпадку клешчавой інфекцыі.

Кошт страхавання залежыць ад колькасці застрахаваных па адным дагаворы:

Колькасць застрахаваных асоб

1

2

3

4

5

Страхавая прэмія, бел. рублёў

16,00

30,40

43,20

57,60

68,00

Страхавая прэмія пры правядзенні рэкламнай акцыі (15.02.2020-30.04.2020), бел. рублёў

11,20

21,28

30,24

40,32

47,60

Аформіць дагавор страхавання можна ў любым аддзяленні «Беларусбанка».