Навіны банка і прэс-рэлізы
14.02.2020

Страхавы поліс «З клопатам аб дзецях» цяпер больш танны

Бясснежная зіма ў гэтым годзе дае ўсе шансы дзетвары крыху раней адкрыць сезон катання на роліках, самакатах, скейтбордах, веласіпедах. Такая актыўнасць заўсёды звязана з рызыкай атрымання траўм. Страхавы поліс не прадухіліць няшчасны выпадак, але забяспечыць фінансавую абарону.

З 15 лютага па 31 сакавіка 2020 года «Беларусбанк» дорыць зніжку на страхавы поліс «З клопатам аб дзецях».

Пры заключэнні дагавору страхавання  на 1 год:

  • на суму 3 000 рублёў страхавы ўзнос складзе ўсяго 24 рублі замест 28,5 рублёў;
  • на суму 5 000 рублёў страхавы ўзнос складзе ўсяго 40 рублёў замест 47,5 рублёў.

Страхоўка распаўсюджваецца на выпадкі атрымання траўм на спартыўных спаборніцтвах і занятках фізічнай падрыхтоўкай.

Асаблівая перавага паслугі - аператыўнасць выплаты: усяго 10 працоўных дзён пасля атрымання страхавой кампаніяй усіх неабходных дакументаў.

Для афармлення не абавязкова ехаць у банк або страхавую кампанію. Аформіць поліс можна анлайн на сайце або ў Інтэрнэт-банкінгу.

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!