Навіны банка і прэс-рэлізы
11.02.2020

У банку адбыўся круглы стол па абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах»

7 лютага 2020 г. на пляцоўцы ААТ «ААБ Беларусбанк» пад кіраўніцтвам старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах Таццяны Рунец адбыўся круглы стол па абмеркаванні праекта Закона Рэспублікі Беларусь «Аб плацежных сістэмах і плацежных паслугах».

kruglyj-stol-11

У мерапрыемстве прымалі ўдзел члены гэтай Пастаяннай камісіі, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў, кіраўніцтва Нацыянальнага банка - распрацоўшчыка названага законапраекта, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Міністэрства па падатках і зборах, Асацыяцыі арганізацый інфармацыйных і камунікацыйных тэхналогій «Белінфакам», Асацыяцыі прадпрыемстваў анлайн-гандлю, РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг», РУП «Белтэлекам», ДУ «Адміністрацыя Парка высокіх тэхналогій» і інш.

kruglyj-stol-2

kruglyj-stol-3

Удзельнікі разгледзелі і абмеркавалі асноўныя палажэнні законапраекта, накіраваныя на комплекснае ўрэгуляванне грамадскіх адносін, якія ўзнікаюць пры ажыццяўленні плацяжоў фізічнымі і юрыдычнымі асобамі, пры аказанні плацежных паслуг не толькі банкамі, але і іншымі юрыдычнымі асобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі.

kruglyj-stol-5

Было адзначана, што прыняцце закона будзе спрыяць развіццю канкурэнцыі ў нацыянальнай плацежнай сістэме, а гэта ў сваю чаргу павысіць якасць абслугоўвання кліентаў і знізіць затраты на прадастаўленне плацежных паслуг.

kruglyj-stol-6

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!