Навіны банка і прэс-рэлізы
10.02.2020

Асаблівыя ўмовы выдачы крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geelу ад «Беларусбанка»

Напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама з мэтай аказання падтрымкі інвалідам і шматдзетным сем'ям, з 03.02.2020 «Беларусбанк» прапануе асаблівыя ўмовы выдачы крэдытаў на набыццё аўтамабіляў Geelу у дылераў СЗАТ «БЕЛДЖЫ» для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў I, II групы, шматдзетных сем’яў.

Крэдыт прадастаўляецца на тэрмін да 10 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння.

Памер працэнтнай стаўкі за першы год карыстання крэдытам для гэтай катэгорыі крэдытаатрымальнікаў складзе ўсяго 0,01%. Пачынаючы з 13 месяца і да заканчэння льготнага перыяду крэдытавання (18/24/36 месяцаў) стаўка складзе не менш за 3,9% гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 5,1 п.п.), а пасля завяршэння грэйс-перыяду - стаўку рэфінансавання НБ РБ, павялічаную на фіксаваную велічыню (што ў цяперашні час складае 12,32% гадавых).

Льготны перыяд крэдытавання залежыць ад унесенай сумы ўласных сродкаў на куплю аўто: чым большая сума, тым большы льготны перыяд крэдытавання.

Калі за кошт уласных сродкаў аплачваецца 10% кошту аўтамабіля, льготны перыяд крэдытавання па зніжанай стаўцы складзе 2 гады; калі аплаціць самастойна 25% кошту аўто - 3 гады. У выпадку аплаты за кошт крэдыту ўсяго кошту аўтамабіля льготны перыяд крэдытавання дзейнічае 18 месяцаў.

Акрамя таго, крэдытаатрымальнікі могуць самастойна выбраць спосаб забеспячэння выканання абавязацельстваў па крэдыце: паручыцельства фізічных асоб або заклад набываемага аўтамабіля і паручыцельства фізічных асоб.

Права на атрыманне крэдыту на набыццё аўтамабіляў Geelу на асаблівых умовах можа быць выкарыстана толькі адзін раз.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або па тэлефоне 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).

Жадаеце заўсёды быць у курсе апошніх навін? Падпішыцеся!