Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Прафесійнага конкурсу «БРЭНД ГОДА-2019» адбылася напярэдадні ў Мінску. Другі год запар пераможцам Спажывецкай намінацыі ў катэгорыі «Банкі» прызнаны «Беларусбанк». Залаты медаль конкурсу на сцэне ўручылі дырэктару дэпартамента рознічнага бізнесу Іне Русаковіч.
Спажывецкае прызнанне брэнду ў краіне і высокая ацэнка кліентаў для «Беларусбанка» пашырае магчымасці прасоўвання на ўнутраным і міжнародным рынку сваіх прадуктаў і паслуг, а таксама прыцягвае цікавасць новых карыстальнікаў банкаўскіх сэрвісаў.
Даведачна:
Конкурс БРЭНД ГОДА – першы і адзіны прафесійны конкурс у сферы маркетынгу і брэндынгу ў Беларусі. Ён праводзіцца ў 4 намінацыях і дае магчымасць кампаніям умацаваць свае пазіцыі на рынку і павысіць лаяльнасць кліентаў і партнёраў.
Аддзел камунікацый