Навіны банка і прэс-рэлізы
04.02.2020

Garmin Pay цяпер даступны кліентам Беларусбанка

img1

Цяпер трымальнікі картак Беларусбанка могуць скарыстацца Garmin Pay - плацежным сэрвісам, які дазваляе ажыццяўляць куплю з дапамогай гадзінніка Garmin без выкарыстання плацежнай карткі або тэлефона. З дапамогай Garmin Pay атрымоўваць звычныя пакупкі проста і зручна.

Для таго каб скарыстацца сэрвісам неабходна:

  1. Устанавіць на мабільным устройстве прыкладанне Garmin Connect з Play Market або App Store;
  2. Прывязаць гадзіннік Garmin да смартфона ў прыкладанні Garmin Connect;
  3. Дадаць у кашалёк прыкладання Garmin Connect картку Visa «Беларусбанка», кіруючыся экраннымі інструкцыямі;
  4. Прыдумаць пароль для выкарыстання.

Аплачваць пакупкі з дапамогай Garmin Pay вельмі зручна. Для таго каб здзейсніць куплю, дастаткова у меню гадзінніка Garmin націснуць на выяву з кашальком, увесці пароль з 4 лічбаў і прыкласці гадзіннік да бескантактавага тэрміналу для здзяйснення аплаты (пароль уводзіцца пры першым выкарыстанні пасля зняцця гадзінніка; у выпадку калі прайшло больш за 24 гадзіны з моманту апошняй аплаты або пры адключаным на гадзінніку датчыку пульса).

Больш падрабязна азнаёміцца з сэрвісам Garmin Pay можна тут.