Рамачнае пагадненне паміж ААТ «ААБ Беларусбанк» і «Polska Kasa Opieki SA» (Pekao) (Польшча) падпісана падчас візіту замежнай дэлегацыі ў Галаўны офіс у Мінску. У цырымоніі падпісання дакумента прынялі ўдзел першы намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка і кіруючы дырэктар дэпартамента міжнародных банкаўскіх аперацый і экспартнага фінансавання банка «Pekao» Пётр Сталярчык.
«Беларусбанк зацікаўлены ў прыцягненні замежных рэсурсаў для фінансавання праектаў. Варта асабліва адзначыць практычна 20-гадовы вопыт нашага банка ў фінансаванні беларуска-польскіх праектаў шляхам прыцягнення доўгатэрміновага фінансавання пад пакрыццё KUKE. За ўвесь час супрацоўніцтва заключана крэдытных пагадненняў на агульную суму больш за 250 млн дол. ЗША. Мы спадзяемся папоўніць спіс рэалізаваных праектаў, у тым ліку ініцыятывамі з фінансаваннем за кошт сродкаў аднаго з найбуйнейшых польскіх банкаў – банка «Pekao», - адзначыў у сваім прывітальным слове першы намеснік старшыні праўлення «Беларусбанка» Аляксандр Паліўка.
Па выніках сустрэчы бакі выказалі ўпэўненасць, што падпісанне рамачнага пагаднення стане новым штуршком да развіцця плённага супрацоўніцтва паміж нашымі фінансавымі інстытутамі, а наступным дакументам да падпісання стане крэдытнае пагадненне па адным з перспектыўных праектаў.
Аддзел камунікацый