Навіны банка і прэс-рэлізы
29.01.2020

«Беларусбанк» выступіў партнёрам міжнароднага турніру па інтэлектуальных гульнях «Славянка – 2020»

Інтэлектуальныя спаборніцтвы праходзілі ў Полацку, 25 – 26 студзеня. У іх прынялі ўдзел 28 каманд з Беларусі і Расіі, з іх ліку была і зборная нашага банка. Па словах капітана Андрэя Славы, сапернікі ў яе былі, сапраўды, моцныя:

У мінулым годзе ў нас былі не самыя высокія вынікі, а ў гэтым быў заўважаны значны прагрэс. Яго адзначылі нават арганізатары. Большасць каманд, з якімі мы б маглі змагацца на роўных проста не прайшлі адбор на турнір з-за высокіх патрабаванняў.

 turnir-1

У гэтым годзе каманда «Беларусбанка» заняла 26 месца ў «Што? Дзе? Калі?» (1-е ў карпаратыўным заліку). Удзельнікі адказалі правільна на 30 пытанняў з 90, для параўнання ў мінулым на 19 з 90. 19 месца атрымалі ў каманднай схватцы «Свая гульня», 13 месца ў квізе і 17 –  у гульні «Дэцыбалы».

turnir-2

Пераможцам і ўладальнікам пуцёўкі на чэмпіянат свету па «Што? Дзе? Калі?» стала Маскоўская каманда «Разведка боем». А лепшай беларускай камандай прызналі «Хранічна разумныя United» (Мінск). Яна таксама адправіцца ва Узбекістан.

Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны прызамі ад партнёраў турніру – ААТ «ААБ Беларусбанк» і кампаніі «Эмпрана» (Санкт-Пецярбург). Адным з арганізатараў спаборніцтваў для самых разумных выступіў клуб інтэлектуальных гульняў «Плацінавая сава» ААТ «ААБ Беларусбанк».

Аддзел камунікацый