Навіны банка і прэс-рэлізы
28.01.2020

Яшчэ больш даступна. «Беларусбанк» палепшыў умовы крэдыту на набыццё аўтамабіля Geely

Цяпер крэдыт прадастаўляецца на куплю ўсіх мадэляў Geely: Atlas, Emgrand 7, Emgrand X7, што рэалізуюцца афіцыйнымі дылерамі СЗАТ «БЕЛДЖЫ», тэрмін павялічаны з 7 да 10 гадоў з магчымасцю датэрміновага пагашэння.

Акрамя таго, магчыма павялічыць суму крэдыту, уключыўшы ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходы паручыцеля.

Памер працэнтнай стаўкі за карыстанне крэдытам на працягу льготнага перыяду крэдытавання (18/24/36 месяцаў) складае не менш за 3,9 % гадавых (стаўка рэфінансавання мінус 5,1 п.п.). У далейшым працэнтная стаўка ўстанаўлiваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання, павялічанай на фіксаваную велічыню (стаўка ў цяперашні час складае 12,47 % гадавых).

Выбар ільготнага перыяду крэдытавання ажыццяўляецца ў залежнасці ад унесенай сумы ўласных сродкаў на куплю аўто: чым большая сума, тым большы ільготны перыяд крэдытавання.

Пры гэтым «Беларусбанк» гатовы прадаставіць крэдыт  на поўны кошт набываемага аўтамабіля. У гэтым выпадку льготны перыяд крэдытавання па зніжанай стаўцы складзе 18 месяцаў. Калі за кошт уласных сродкаў аплачваецца 10 % кошту аўтамабіля, то зніжаная стаўка дзейнічае 2 гады; калі аплаціць самастойна 25 % кошту аўто – 3 гады.

Напярэдадні святкавання 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, а таксама з мэтай аказання падтрымкі інвалідам і шматдзетным сем'ям, Банк прапануе з 3 лютага 2020 года асаблівыя ўмовы крэдытавання для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, інвалідаў I або II групы, бацькоў шматдзетных сем'яў. Памер працэнтнай стаўкі за першы год карыстання крэдытам для гэтых катэгорый крэдытаатрымальнікаў складзе ўсяго 0,01 %.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць ва ўстановах банка або па тэлефоне 147 (адзіны даведачны нумар дзейнічае на ўсёй тэрыторыі Рэспублікі Беларусь).