Навіны банка і прэс-рэлізы
23.01.2020

«Беларусбанк» сёлета накіруе Br680 млн на крэдытную падтрымку шматдзетных сем'яў у рамках Указа № 240

ААТ «ААБ Беларусбанк», выступаючы правадніком дзяржаўнай праграмы будаўніцтва жылля для грамадзян, разумеючы яе сацыяльную значнасць, у першую чаргу актыўна падтрымлівае шматдзетныя сем'і, аказваючы ім крэдытную падтрымку ў рамках Указаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. На сённяшні дзень больш за 85 тысяч шматдзетных сем'яў з дапамогай крэдытаў нашага банка сталі ўласнікамі свайго жылля.

Улічваючы свой вопыт, заслужаную высокую рэпутацыю ў кліентаў, у 2017 годзе «Беларусбанк» першым пачаў крэдытаванне грамадзян з адрасным субсідзіраваннем жылля ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 240 і з пачатку яго рэалізацыі выдаў крэдытаў на суму больш за 1,3 млрд рублёў . Каля 23 тысяч сем'яў з крэдытнай падтрымкай найбуйнейшага банка краіны палепшылі свае жыллёвыя ўмовы.

У бягучым годзе Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь перад удзельнікамі дзяржпраграмы будаўніцтва жылля пастаўлена задача прыняць усе неабходныя меры па забеспячэнні шматдзетных сем'яў уласным жыллём на працягу года з моманту іх пастаноўкі на ўлік маючых патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў.

«Беларусбанк», са свайго боку, для мэт выканання даручэння Кіраўніка дзяржавы, акажа крэдытную падтрымку шматдзетным сем'ям і накіруе 680 млн рублёў на крэдытаванне ў рамках Указа №240 і больш за 100 млн рублёў у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №13.

Жыллёвае крэдытаванне застаецца для банка прыярытэтным напрамкам. Дзякуючы таму, што кліенты зрабілі свой выбар на карысць нашага банка, «Беларусбанк» стаў вядучым банкам у галіне фінансавання нерухомасці ў Рэспубліцы Беларусь: па аб'ёмах аказанай у 2019 годзе крэдытнай падтрымкі жыллёвага будаўніцтва доля ААТ «ААБ Беларусбанк» сярод камерцыйных банкаў склала 62%, а па крэдытах з дзяржаўнай падтрымкай - больш за 80%.

Банк дзякуе кліентам за аказаны давер. Падрабязней даведацца аб праграмах падтрымкі будаўніцтва і набыцця жылля можна тут.