Навіны банка і прэс-рэлізы
16.01.2020

Кіраўніцтва «Беларусбанка» правяло перагаворы з найбуйнейшымі банкамі Германіі

У рамках візіту ў г.Франкфурт-на-Майне дэлегацыя «Беларусбанка» на чале са старшынёй праўлення Віктарам Ананічам правяла шэраг дзелавых сустрэч з вядучымі нямецкімі банкамі. Сёння найбуйнейшы беларускі банк развівае партнёрскія адносіны з ключавымі банкаўскімі ўстановамі Германіі.

Абмеркаванне актуальных пытанняў двухбаковага супрацоўніцтва і абмен паспяховым вопытам банкаўскага бізнесу сталі асноўнымі тэмамі перагавораў кіраўніцтва ААТ «ААБ Беларусбанк» і Deutsche Bank AG, DZ Bаnk і AKA Ausfuhrkredit-Gesellschaft mbH. Бакі выказалі зацікаўленасць у развіцці ўзаемадзеяння ў галіне гандлёвага і экспартнага фінансавання, а таксама абмеркавалі перспектыўныя праекты ў сферы энергетыкі і нафтахіміі.

міжнародны бізнэс

(на сустрэчы ў офісе Deutsche Bank AG)

Дзелавыя перамовы адбыліся ў офісе рэгулятара банкаўскай дзейнасці ФРГ - Deutsche Bundesbank. Падчас сустрэчы была прадстаўлена інфармацыя аб краіне, міжнародная дзейнасць «Беларусбанка» ў Еўропе. Атрымана таксама інфармацыя аб нагляднай дзейнасці Deutsche Bundesbank, растучым патэнцыяле Франкфурта як еўрапейскага фінансавага цэнтра з улікам будучага выхаду Вялікабрытаніі з ЕС. 

міжнародная дзейнасць

(на сустрэчы ў офісе Deutsche Bundesbank)

Па выніках перагавораў бакі выказалі ўпэўненасць, што сумесныя ініцыятывы дазволяць пашырыць партнёрскія сувязі паміж банкамі Беларусі і Германіі, а таксама будуць садзейнічаць узаемавыгаднаму супрацоўніцтву і далейшаму ўмацаванню дружбы і даверу.

Даведачна:

У 2003 годзе зарэгістравана першае і да цяперашняга часу адзінае ў ФРГ прадстаўніцтва беларускага банка - прадстаўніцтва «Беларусбанка». Падраздзяленне банка служыць пляцоўкай для ўстанаўлення і пашырэння дзелавых адносін паміж ААБ і еўрапейскімі фінансавымі інстытутамі, а таксама спрыяе развіццю b2b бізнесу кліентаў банка.

Аддзел камунікацый