Навіны банка і прэс-рэлізы
15.01.2020

«Беларусбанк» за мінулы год накіраваў на падтрымку малога і сярэдняга бізнесу Br1,8 млрд

Найбуйнейшы банк краіны ў 2019-ым годзе накіраваў на крэдытаванне ініцыятыў малога і сярэдняга бізнесу каля Br1,8 мільярда. Гэта на Br500 мільёнаў больш, чым у 2018-ым. Набраныя тэмпы росту дазваляюць «Беларусбанку» стабільна ўтрымліваць лідарства на рынку крэдытавання гэтага сектара эканомікі. Доля банка на 1 снежня мінулага года склала 20,0%.

Праграма падтрымкі суб'ектаў МСБ функцыянуе ў банку пяты год. На сённяшні дзень для прадстаўнікоў бізнесу «Беларусбанк» прапануе крэдытныя прадукты на мэты бягучай, інвестыцыйнай і інавацыйнай дзейнасці. Банкам таксама прадугледжана магчымасць прадастаўлення крэдытаў па льготнай стаўцы для суб'ектаў МСБ, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць у малых гарадах, рэзідэнтам СЭЗ, у гарадах-спадарожніках.

Усяго ў рамках дзеючай Праграмы падтрымкі малога і сярэдняга бізнесу банк прафінансаваў больш за 6 тысяч праектаў. Бізнес-ідэі закранаюць самыя розныя сферы дзейнасці: сельская гаспадарка, дрэваапрацоўка, гандаль і грамадскае харчаванне, перапрацоўка, паслугі. Паспяховая рэалізацыя ініцыятыў прыватнага сектара краіны - адна са стратэгічных задач банка.

Развітая інфраструктура, даступнасць паслуг ва ўсіх рэгіёнах краіны, комплексны падыход да абслугоўвання бізнесу, аказанне крэдытнай падтрымкі на ўсіх стадыях развіцця прадпрыемстваў дазваляюць «Беларусбанку» займаць лідзіруючыя пазіцыі сярод банкаў у рабоце з сегментам МСБ.

Аддзел камунікацый