Навіны банка і прэс-рэлізы
10.01.2020

Беларусбанк прапануе новы крэдыт на нерухомасць - «Будуйдом»

Рынак дамакамплектаў, модульных або каркасных дамоў - перспектыўная альтэрнатыва капітальным індывідуальным жылым дамам, узвядзенне якіх спалучана з вялікімі расходамі: як часу, так і фінансаў.

Новы крэдыт «Будуйдом» – выдатнае рашэнне для фінансавання будаўніцтва (набыцця) дамакамплектаў, будаўніцтва дамоў для сезоннага i часовага пражывання (дачы, садовыя домікі).

Так як дамакамплекты, модульныя (каркасныя) дамы пазіцыянуюцца рынкам як зручны і просты спосаб вырашыць жыллёвае пытанне, то і наш крэдыт максімальна просты і зручны для кліента: напрыклад не патрабуюцца дакументы на зямельны ўчастак, паколькі дамакамплекты могуць набывацца не ўласнікамі зямельных участкаў, а ў інтарэсах іншых людзей (з крэдытам, таксама, можна пабудаваць невялікі садовы/дачны дом для бацькоў), а максімальнай сумы крэдыту - да 70 тыс. рублёў,  дастаткова аплаціць, як большую частку дамакамплекта, так і набыць такі дом цалкам за кошт крэдытных сродкаў.

Улічваючы папулярнасць крэдыту «Іпатэка з намі», нашы кліенты самі падказалі нам, як зрабіць прадукт «Будуйдом» больш прывабным і цікавым: працэнты па крэдыце пагашаюцца роўнымі сумамі, у адпаведнасці з графікам і такі падыход дазваляе кліенту лепш спланаваць сваю фінансавую нагрузку.

Акрамя таго па крэдыце «Будуйдом», пры разліку жаданай сумы крэдыту, магчыма ўключэнне ў сукупны даход крэдытаатрымальніка даходаў паручыцеля–фізічнай асобы.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць на карпаратыўным сайце www.belarusbank.by або патэлефанаваўшы ў Кантакт-цэнтр па нумары 147.